Мішу Грынкевічу, якога ў Беластоку збіла машына, сабралі на лячэнне больш за 300 тысяч еўра
Хлопчыка 17 студзеня збіла машына на пешаходным пераходзе, некаторы час ён знаходзіўся ў штучнай коме.
Сям'я з Гродна была ў Польшчы на кароткі час і збіралася вяртацца ў Беларусь.
Збор вёўся і ў Беларусі, і ў Польшчы з 21 па 25 студзеня. Справаздачай сёння падзялілася ў інстаграме маці Мішы Вікторыя Абраменя.
У беластоцкай лякарні паведамілі, што лячэнне будзе аплачанае з фонда здароўя Польшчы, бо ў хлопчыка ёсць карта паляка. У сваю чаргу ягоная маці абяцае аддаць сродкі, якія не будуць выкарыстаныя, на дабрачыннасць.
Каментары
как интресно