Выявілася, што атаку на касцёл святога Станіслава ў Магілёве здзейснілі двое маладзёнаў 17 і 18 гадоў, якія былі моцна нападпітку. Дзеянні вандалаў зафіксавалі камеры відэаназірання.
Двое хлапцоў, адзін з якіх раней быў судзімы, прабраліся на тэрыторыю касцёла, пераадолеўшы агароджу, пасля чаго старэйшы кінуў некалькі камянёў у вокны помніка архітэктуры.
Малодшы, у сваю чаргу, паквапіўся на батлейку, арганізаваную на ўваходзе ў касцёл, — скраў з яе фігурку асляняці.
Па факце хуліганства заведзеная крымінальная справа.
Каментары