Нарвежскі партал TV2 апублікаваў топ-50 гандбалістаў па выніках 2022 года. Беларускі гулец польскага клуба «Кельцэ» Арцём Каралёк размясціўся ў гэтым рэйтынгу на 12-м месцы, піша «Трыбуна».
«На наш погляд, [Каралёк] найлепшы лінейны ў свеце, які заслужыў месца ў камандзе ўсіх зорак Лігі чэмпіёнаў у мінулым сезоне.
У беларуса бліскучая тэхніка, і ён проста фантастычны ў выкарыстанні прасторы на лініі», — гаворыцца ў матэрыяле нарвежскага выдання.
Раней паведамлялася, што Каралёк улетку мае перайсці ў іспанскую «Барселону». Хоць кантракт яшчэ не падпісаны, але папярэднія дамоўленасці ўжо дасягнутыя.
Каментары