Грамадства1010

Кожную шостую беларускую дысертацыю па сацыяльна-гуманітарных навуках у 2022 годзе абараніў кітаец

Тэлеграм-канал De facto прааналізаваў статыстыку мінулагодніх абарон дысертацый у Беларусі і выявіў даволі нечаканыя факты. 

Фота ілюстрацыйнае

«За мінулы год у Беларусі было абаронена 190 дысертацый па сацыяльна-гуманітарных навуках. Здавалася б, вяртанне да нармальных тэмпаў пасля крызісных 2020 і 2021 года, калі абаранялася каля 150 дысертацый. Але некалькі цікавых назіранняў:

34 дысертацыі (кожная шостая) — абароненыя кітайцамі! У некаторых дысцыплінах засілле кітайцаў проста крытычнае: з 18 дысертацый па мастацтвазнаўстве — 12 абаронены кітайцамі, з 4 дысертацый па культуралогіі — 3 кітайскія.

Пры гэтым некаторыя дысцыпліны знаходзяцца ў крытычным стане.

Па псіхалогіі за 2022 год абароненая толькі адна дысертацыя (!). Рэзка ўпала колькасць абарон па гісторыі, за 2022 год — толькі 12 дысертацый, раней стабільна абаранялася штогод больш за 30 дысертацый», — адзначае аўтар.

У той жа час вельмі папулярныя абароны дысертацый на атрыманне ступеняў кандыдатаў педагагічных навук і дактароў ды кандыдатаў эканамічных навук.

Пры гэтым са 190 дысертацый толькі 20 было абаронена на беларускай мове. 

І гэта гаворка пра сацыяльна-гуманітарную сферу, а ў тэхнічных навуках гэтыя паказчыкі, відавочна, нулявыя.

Чытайце таксама:

Генпракурор Швед у мінулым годзе стаў не проста доктарам навук, а «найлепшым» ва ўсёй краіне

Каментары10

  • Алесь Сі-кунь-млын
    19.01.2023
    Па-беларуску?
  • Ыўк
    20.01.2023
    Алесь Сі-кунь-млын, дарэчы, ведаю кітайца, які абараніў дысер на беларускай. Ягоным калегам-суіскальнікам беларусам чамусьці на гэта духу не хапіла.
  • )-_-(
    20.01.2023
    Ыўк, дайця ўгадаю
    а абараняў ён у антыкавіднай масцы, праз якую, на якой мове што і што
    было абсалютна не разабраць?

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскае «Дынама» на апошніх хвілінах прабілася ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў ВІДЭА1

Расійскі шахед выбухнуў за 55 км ад Бабруйска22

Паслабленні для беларускіх турыстаў уводзіць Тайланд

З беларусам тыдзень няма сувязі пасля таго, як ён перасёк мяжу з Польшчай1

88-гадовы апальны экс-кіраўнік «Пінскдрэва» Арыніч жыве ў Беластоку ў здымнай кватэры за кошт сваякоў2

Памёр Ігар Гіпс

«Калі ўпала першая льдзінка, я зразумела, што ўсё». Град памерам з курынае яйка пашкодзіў машыну беларускі2

У Беларусі затрымалі літоўца, які абвінавачваецца на радзіме ў забойстве2

Ціханоўская: Абмежаванні на мяжы не закрануць аўтобусы і маршруткі22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?

Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?

Галоўнае
Усе навіны →