Меркаванні66

«Ад гэтага ўсяго, спрэсаванага народнага гора — узвыць хочацца»

Недзе далёка, а насамрэч блізка-блізка ад нас — ідзе вайна. Пра якую пішуць штодня, і пра якую (хто жадае) можа прачытаць не адну сотню-тысячу тэкстаў-радкоў. Балючых слоў. А ў нашай Айчыне ці нашмат лягчэй? Скажыце, як тут у нас можна жыць? Нават выжываць? Піша ў фэйсбуку літаратуразнаўца Язэп Янушкевіч. 

Фота ілюстрацыйнае

Рэчаіснасць напоўненая апошнім часам пахаваннямі-развітаннямі з блізкімі людзьмі ды судовымі працэсамі. І калі на развітанне яшчэ збіраюцца маўклівыя тлумы (і нехта нават прамаўляе апошняе слова на вечны адыход), дык у судовыя залы прыходзяць адзінкі. 4-5-7 чалавек. Пераважна сваякі і «прэса» (якую праз ахову прапускаюць першымі, нават раней за сваякоў, адразу пасля адвакатаў): бо вядома, якая цяпер тут «пішучая брація»). 

А самому каб нешта напісаць, асэнсаваць, бракуе раўнавагі духу і цвёрдай рукі. Ды і як тут спрабаваць нешта напісаць, дзень судовы асэнсаваць? Калі, выйшаўшы з судовых сцен, дахаты дабрацца не паспееш, а ў душы ўжо іншыя пачуцці спеліш. Балючыя.

Бо тыя героі «Вясноўцы-каліноўцы» яшчэ неяк бароняцца (хай сабе па-ранейшаму скутыя кайданкамі), з дапамогаю адвакатаў. Даходзіць нават да яркіх сцэнак.

«Алёна, паразмаўляй лепш з Алесем. Ён жа ўжо вярнуўся да абавязкаў старшыні»… Калі пракурор зачытвае такое з абвінаваўчай справы, удакладняючы, што запіс за 2014 год, як і ранейшыя, кіраўнік «Вясны» не вытрымлівае…

З клеткі звярынай чуваць прытомлены чалавечы голас, на ўдакладненне: — «— 2014 год да нашай эры!»….??

Строгі голас суддзі перапыняе: «Бяляцкі, калі што хочаце сказаць, устаньце і агучце».

«Я хачу сказаць пра тое, на што суддзя ўжо звяртала ўвагу: дакументы за 2014 год не тычацца перыяду нашага абвінавачання. Таму, можа, не варта пра гэта спыняцца штодня так падрабязна. Ці пракурор атрымлівае асабістую асалоду?…»

Шолах пайшоў па-за судовымі сценамі. Адвакаты падтрымліваюць прапанаванае асуджаным, што сядзіць у жалезнай клетцы… 

Гэткі дыялог чамусьці запамінаецца ярчэй, чым праслуханыя 20-25 тамоў за дзень…

Але тут, выйшаўшы за турэмныя і судовыя сцены, для кожнага суайчынніка ці набярэшся адвакатаў, каб абараніцца ад благіх навінаў? Тут, у штодзённым жыцці. У жудасных рэаліях, часам горшых за вайну, людзі чакаюць смерці.

Разгортваеш вось, каб нешта паведаміць у стужцы, і натыкаешся:

«Сёння наведаў Анатоля Літвіновіча, вядомага фалькларыста, свайго сябра яшчэ з часоў аспірантуры. 6 снежня лекары паставілі страшны дыягназ. Апошняя, 4 стадыя. Неаперабельны. У цяжкім стане. Не ходзіць, самастойна не прымае ежу… На руках жонкі 6 дзяцей, самай малодшай Соні — тры з нечым годзіка… Акрамя таго, яна даглядае паралізаваную пасля інсульту маці. Бацькі не стала ў мінулым лістападзе. А працуе ў дзіцячым садку… Людзі, у каго спачувальная душа, у каго ёсць магчымасць і жаданне, дапамажыце дзеткам! Усявышні вам адудзячыць!!!»

Нумар тэлефона, як і фота аўтара роспачнага допісу Міколы Мікуліча з Літвіновічам, якое я не стаў пашыраць з пытанняў этычных (пра што мяне ўчора ўвечар папрасілі ў кватэры паміраючага ягоныя хатнія, асабліва дарослыя сын і дачка; бо не хочуць, каб іншыя пабачылі ў інтэрнэце іхняга татку ў такім канцлагерна-худобным выглядзе) — можна адшукаць у стужцы Міколы Мікуліча.

Застаецца мне адно чакаць у студзені чацвёртае ўжо пахаванне…

А дабраўшыся напаўжывым ад пачутага ад 10-й раніцы ў судовай залі і пабачанага вось цяпер увечары спакутаванага, да непазнавальнасці, аблічча майго аспіранцкага сябра, — не паспеўшы прылегчы, раздасца тэлефонны званок. Зямляк-марак, падводнік, сказаў бы колішні марскі воўк і ў дадатак былы чэмпіён па боксе, волат па складу цела і душы, нечакана роспачным голасам скрушна паведаміць: «Маёй Людвіцы аперацыю зрабілі.. Нагу адрэзалі… Ці не саркома…»

Ад гэтага ўсяго, спрэсаванага народнага гора — узвыць хочацца. І забываешся дрыготкім сном…

А нараніцу табе прысніцца Рыгор Шацька… Той мой аднакласнік, аднапартнік, пра якога пісаў пачаткам года. У гэтым вось месяцы студзені распачатага 2023 года. Калі Рыгор ляжаў у Віцебску, у трупярні-моргу, чакаючы сваёй чаргі (пакуль я развітваўся з іншымі памерлымі сябрамі ў сталіцы).

І як належыць актору — прысніўся мне ў… тэатры. Прыцемленая заля, агромністая. Людзей — галава да галавы, плячук да плечука. І шырокім праходам у партэры ад уваходу да сцэны крочыць Рыгор. Я раскінуў рукі свае для шчырых сяброўскіх абдымкаў. Але Рыгор вялізнай птушкай пераляцеў мяне і… апынуўся наперадзе. Проста перад сцэнай. Сеў у першым радзе…

Усе цяперашнія пакутныя нашыя страты (ці ў выгнаннях далёкіх, ці ў турмах блізкіх) колісь стануць у ганаровых шэрагах нашага нязломнага народа.

Чытайце таксама:

«Паспець бы развітацца з усімі. І за сябе, і за тых, хто не можа прыехаць на развітанне»

Каментары6

  • Дадатка
    19.01.2023
    Satan, у беларусі ніхто не гіне? Ці калі гіне менш, ці катуюць не да смерці лягчэй становіцца? Сэнс допіса не ў тым каму цяжэй, а пра тое што ў нас свайго лайна хапае
  • Gorliwy Litwin
    19.01.2023
    Satan,менавіта. Тым больш што гэты канцлагер пабудавалі і ахоўваюць простыя шчырыя беларусЫ. Тыповыя этнавяскоўцы з энцыклапедый. Банальнасць зла 
  • хх
    20.01.2023
    "но я бы и близко такое рядом не ставил"

    говорит неженка и эгоист Satan, который первый бежит от малейшего дискомфорта и вряд ли обладает хоть мало мальски образным мышлением, чтобы представить, каково это, что в концлагере, что на войне

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты5

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі спрагназавалі, чаго ад надвор'я чакаць заўтра

«Мяне купілі за $680». Беларусы расказалі, як трапілі ў рабства ў Расіі5

У БДУ назвалі спецыяльнасці з самым вялікім конкурсам — 19 чалавек на месца2

Пецярбургскі музей абвінавацілі ў прапагандзе нацызму за лозунг «Жыве Беларусь» на карціне11

На Свіслачы ў парку Горкага рэпеціруюць водную феерыю — ВІДЭА дня3

Сіноптыкі прагназуюць, што навальніцы будуць у Мінску да канца дня2

Беларуская прапаганда стварыла таблоід «Пятніца». Які выходзіць у сераду9

У Мінску затапіла і станцыю метро «Усход». Аднак закрываць яе не сталі ВІДЭА1

Рэдактарку газеты Мазырскага НПЗ, якую затрымлівалі за «экстрэмізм», звольнілі і замянілі на прапагандыста з Рагачова

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты5

Назіраецца маштабны збой электронікі па ўсім свеце. Аэрапорты адмяняюць палёты

Галоўнае
Усе навіны →