Краснапольская прадавачка за паўтара года нацягала сабе з касы 75 тысяч рублёў
У Краснаполлі на Магілёўшчыне 33-гадовая прадавачка на працягу паўтара года забірала грошы з касы ў краме, дзе яна працавала, паведаміла прэс-служба Магілёўскага абласнога УУС.
Для таго, каб схаваць крадзеж, жанчына вырабляла фальшывыя дакументы аб набыцці тавараў у крэдыт жыхарамі пасёлка.
Цяпер за шкоду, нанесеную ў асабліва буйным памеры, былой прадавачцы пагражае зняволенне тэрмінам аж да 12 гадоў.
Каментары