Зяленскі: Падзенне верталёта ў Браварах — гэта не проста «няшчасны выпадак»
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, выступаючы сёння на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, закрануў сярод іншага сітуацыю з сённяшнім падзеннем украінскага верталёта ў Браварах пад Кіевам.
«Вы назвалі гэта «няшчасным выпадкам». Я лічу, што з-за таго вопыту вайны, які ёсць сёння ў мяне і ў нашага грамадства — гэта не няшчасны выпадак, гэта вайна. Вайна не толькі на полі бою.
У вайны ёсць некалькі кірункаў. Няма больш няшчасных выпадкаў, усё гэта зыход вайны. Абсалютна. Усе гэтыя крокі, усё, што адбываецца», — адзначыў украінскі прэзідэнт.
Ракеты, якія б'юць па нашых людзях, па цывільным насельніцтве… Тое, што адбываецца, калі гінуць дзеці ў садах, школах. Нехта можа распаўсюджваць інфармацыю, што «мы цэлілі не ў цывільнае насельніцтва, а мы хацелі самі па энергетычнай інфраструктуры Украіны ўдарыць, але так атрымалася», ці яшчэ нешта.
Гэта проста лішнія словы. Усё гэта: кожны чалавек і кожная смерць — гэта вынік вайны».
Верталёт украінскай Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацый з кіраўніцтвам МУС Украіны на борце ўпаў на будынак дзіцячага сада ў Браварах Кіеўскай вобласці сёння раніцай. Ахвярамі сталі 14 чалавек, сярод іх адно дзіця. Яшчэ 25 чалавек, у тым ліку 11 дзяцей, атрымалі траўмы. Сярод загінулых — міністр унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі і яго першы намеснік Яўген Енін.
Каментары