«Асоба, амаль ідэнтычная натуральнай». Гіркін намякнуў, што сёння замест Пуціна выступаў двайнік
Былы «міністр абароны ДНР» Ігар Гіркін (Стралкоў), а цяпер папулярны ў Расіі блогер, які амаль ад самага пачатку правядзення пуцінскай «спецаперацыі» з'яўляецца суровым крытыкам не яе самой, а таго, як яна робіцца, апошнім часам дапускае вельмі вострыя выказванні ў тым ліку і ў адрас самога Пуціна. Вельмі дзёрзка ён выказаўся і сёння, каментуючы выступленне расійскага лідара падчас наведвання ім Абухаўскага завода ў Санкт-Пецярбургу, засумняваўшыся нават у рэальнасці асобы спікера.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_01/1845744056_0_88_3485_2048_640x0_80_0_0_277dff8aad3a8a689fe0031c503dc8cajpg-z7bv2.jpg.webp)
Гіркін не падзяляе паказнога аптымізму Пуціна, калі той сказаў, што праца «абаронных» прадпрыемстваў дае падставы мець упэўненасць у расійскай перамозе ў вайне. Ён лічыць, што сама па сабе колькасць узбраенняў нічога не вырашае:
«З ракетамі СПА вайны яшчэ ніхто не выйграваў…, а ракеты «Хаймарс» збіваць нашымі ракетамі не вельмі атрымліваецца (так як колькасць ракет — гэта яшчэ не ўсё, трэба яшчэ дастатковая колькасць комплексаў і дывізіёнаў, РЛС, навучанага асабовага складу, войскаў СПА і яшчэ многае іншае)».
А пасля таго дзёрзка падкрэсліў сваё расчараванне менавіта ў Пуціне і нават намякнуў, што замест яго выступаў двайнік:
«Я нічога і не чакаў ад гэтага шырока разрэкламаванага выступлення (асобы, амаль ідэнтычнай натуральнай). Таму і не расчараваны. Звычайнае бла-бла-бла ні пра што».
Каментары