Камітэт дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці правёў праверку ТАА «Буцік Мод» у Смалявічах, пасля чаго краму часова закрылі.
Як паведамляе тэлеграм-канал ведамства, гаворка ідзе, у прыватнасці, пра
- продаж тавараў без дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё і адпаведнасць патрабаванням тэхнічных рэгламентаў;
- адсутнасць на таварах або іх упакоўцы сродкаў ідэнтыфікацыі;
- завышэнне цэнаў на асобныя віды адзення.
У выніку працу крамы прыпынілі да поўнай ліквідацыі выяўленых парушэнняў і недахопаў.
Каментары