Навука і тэхналогіі

Навукоўцы пры дапамозе лазера ўпершыню змаглі кіраваць маланкай

Сутнасць эксперыменту заключалася ў стральбе па навальнічных аблоках моцнымі лазернымі імпульсамі.

Фота: pixabay

Маланкі — гэта велізарныя атмасферныя электрычныя разрады, тэмпература якіх падчас удару дасягае 30 000 С°, што ў пяць разоў больш, чым тэмпература паверхні Сонца. Кожны год на Зямлю трапляе больш за мільярд падобных разрадаў, якія прыводзяць да тысяч людскіх смерцяў, дзясяткаў тысяч траўм і шматмільярдных матэрыяльных страт.

Таму людзі працягваюць шукаць эфектыўныя спосабы барацьбы з наступствамі гэтай з'явы. 

Нядаўна ў часопісе Nature Photonics з'явіўся артыкул, у якім апісваецца праца лазернай устаноўкі, дастаўленай у мінулым годзе на вяршыню швейцарскай гары Сэнціс і размешчанай каля 124-метровай тэлевежы, якая прымае на сябе ўдары маланкі прыкладна 100 разоў на год.

Даследчыкі чакалі, калі збяруцца навальніцы, і ў перыяд з ліпеня па верасень 2022 года стралялі моцнымі лазернымі імпульсамі па навальнічных аблоках агулам больш за шэсць гадзін запар. Прыборы, настроеныя для рэгістрацыі ўдараў маланкі, паказалі, што падчас эксперыментаў лазер здолеў адхіліць траекторыю чатырох разрадаў маланкі.

«Адзін з гэтых разрадаў меў месца пры ясных умовах надвор'я, таму гэта ўдалося падрабязна прааналізаваць. Высветлілася, што разрад не проста быў адхілены, ён строга ішоў за лазерам», — расказвае The Guardian са спасылкай на даныя эксперыменту.

Навукоўцы дадаюць, што больш моцныя лазеры патэнцыйна змогуць накіроўваць маланку на вялікія адлегласці і нават выклікаць яе да таго, як яна стане для кагосьці пагрозай.

«Нягледзячы на ​​тое, што лазеры нясуць прамую пагрозу для чалавечых вачэй, гэты эксперымент пракладвае шлях да лазерных сістэм аховы ад маланак у аэрапортах, ля ракетных стартавых пляцовак, на хмарачосах і іншых месцах», — падкрэсліваюць даследчыкі.

Чытайце яшчэ:

Разумная бытавая тэхніка можа перастаць працаваць ужо праз два гады

Навукоўцы знайшлі раней невядомыя гены, якія паказваюць, што чалавек усё яшчэ эвалюцыянуе

Чаму 3000 гадоў таму чалавечы мозг быў большы

Каментары

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка19

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына рашылася на аперацыю па змене прыкусу. Вось колькі каштавала прыгожая і здаровая ўсмешка1

На іспанскім тэлешоу знаёмстваў беларуска паказала розніцу ў звычаях2

Былы вядучы Fox News узначаліў Пентагон. Сенат з цяжкасцю зацвердзіў яго кандыдатуру4

У памежных вёсках на Віленшчыне беларуская мова працягвае выцясняць літоўскую26

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы52

Віцебскі блогер праславіўся турэмнымі гісторыямі, але падобна, што яму давядзецца папаўняць іх запас

Пуцін даў званне заслужанага артыста Расіі прапагандысту, які ляжыць у коме9

БелАЗ збіраецца асвоіць выпуск тэхнікі для работ пад зямлёй2

У Славакіі праходзяць шматтысячныя пратэсты супраць прарасійскай палітыкі ўрада Фіцы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка19

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка

Галоўнае
Усе навіны →