Грамадства1818

«Сын за бацьку. Але не за Бацьку». Адстаўка кіраўніка СК па Магілёўскай вобласці выглядае палітычна матываванай

Генерал-маёр юстыцыі Уладзімір Шалухін, імаверна, страціў пасаду з-за поглядаў свайго таты ды, магчыма, іншых сваякоў.

«Генерал-маёр юстыцыі Уладзімір Шалухін вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці», — паведаміла прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі 17 студзеня. 

Што стала прычынай адстаўкі, не паведамляецца. 

Уладзімір Шалухін у 1997 годзе скончыў Беларускі інстытут правазнаўства і пачаў працаваць у органах пракуратуры. Доўгі час служыў у Віцебску, узначальваў упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці, у 2017-м, зусім маладым, атрымаў ад Лукашэнкі званне генерал-маёр, у 2019-м быў пераведзены ў Магілёўскую вобласць. 

У 2023 годзе зняты з пасады. 

«Фармальна Шалухіна прыбралі праз праблемы са здароўем, характэрныя для многіх людзей, чыё дзяцінства прыпала на час Чарнобыльскай катастрофы, — сказалі «Нашай Ніве» крыніцы. — Але сапраўднай прычынай лічыцца праваленая праверка на лаяльнасць сям'і, у якой ясная пазіцыя ў адносінах да палітыкі Аляксандра Лукашэнкі».

«Васіль Шалухін, бацька генерала Шалухіна, — прынцыповы беларускі патрыёт», — сказаў нам інфармаваны суразмоўца. 

Васіль Шалухін з сынам-генералам і ўнукам. Фота: сацсеткі

«Спадар Васіль свядома размаўляе толькі па-беларуску, гэта актыўны чалавек, з прынцыпамі, ён некалі нават узначальваў віцебскую філію БНФ «Адраджэнне». Цяпер ён ужо даволі пажылы і цяжка хворы чалавек, але сваім прынцыпам не здраджвае, яго пазіцыя ясная. З сынам яны камунікацыю не перарывалі, але і выбар сына ён не асабліва разумеў. Што датычыць Уладзіміра, то ён быў беларусам, як ні дзіўна, нягледзячы на сваю пазіцыю», — дадаюць знаёмыя з сям'ёй. 

Пасля падзей 2020-га сталі правілам звальненні тых сілавікоў і дзяржслужачых, чые сваякі пакідалі подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў або праявілі сваю пазіцыю на пратэстах ці ў сацыяльных сетках. У адрозненне ад ранейшых «правілаў гульні», цяпер вернасці прарасійскай дыктатуры патрабуюць не толькі ад саміх афіцэраў і чыноўнікаў, але і ад іх сямей.

Існуе вялікая імавернасць таго, што генерал на новым месцы работы ў органах не ўсплыве, кажуць суразмоўцы «Нашай Нівы». «Сын пацярпеў за бацьку. Але не за Бацьку», — іранізуе адзін з іх.

52-гадовы Іван Наскевіч, які ўзначальваў Следчы камітэт да сакавіка 2021 года, пасля сваёй адстаўкі новай пасады не атрымаў. Назіральнікі адзначалі, што Наскевіча Аляксандр Лукашэнка лічыў недастаткова лаяльным, бо ў 2020 годзе СК не спяшаўся з рэпрэсіямі, а некаторыя следчыя нават спрабавалі збіраць звесткі пра гвалт сілавікоў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары18

  • Ёсік
    19.01.2023
    За каго я спакойны, дык гэта за сям'ю Ананіч, там нават хатняя жывёліна, калі яна ёсць, апранута ў мерч лукашэнкі
  • Віталь
    19.01.2023
    Васіль Пятровіч - вельмі варты чалавек!
  • Дрын
    19.01.2023
    Віталь, але сына беларусам выхаваць не здолеў, нажаль.

Міліцыя выпадкова выклала ўнутраны дакумент з аналізам медыя. Вось каго яны сёння чыталі і якія СМІ лічаць незалежнымі4

Міліцыя выпадкова выклала ўнутраны дакумент з аналізам медыя. Вось каго яны сёння чыталі і якія СМІ лічаць незалежнымі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус пайшоў у суд, каб вярнуць заклад на арэнду жылля ў Польшчы11

Сыранкоў прапанаваў замяніць слова «прэзідэнт» на «старшыня Рэспублікі Беларусь»9

Галівудскія зоркі знялі ў Польшчы фільм з легендай «Брудных танцаў». Больш душэўнае кіно вы ўбачыце не хутка2

«Ужо назбірала гарэм з арабаў і туркаў, але які сэнс?» Беларуска пра тое, як шукае мужа на сайтах знаёмстваў66

20 тысяч рублёў — такі ганарар Іван Эйсмант папрасіў за свае сюжэты да выбараў3

«Лукашэнка здольны дамаўляцца». Вялікае інтэрв'ю з Валерам Кавалеўскім пра памылкі апазіцыі36

Памёр гісторык архітэктуры Уладзімір Трацэўскі5

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?2

Ці бяспечна быць «па-за палітыкай»? Гісторыя беларускі, якая ніколі не хадзіла на выбары5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя выпадкова выклала ўнутраны дакумент з аналізам медыя. Вось каго яны сёння чыталі і якія СМІ лічаць незалежнымі4

Міліцыя выпадкова выклала ўнутраны дакумент з аналізам медыя. Вось каго яны сёння чыталі і якія СМІ лічаць незалежнымі

Галоўнае
Усе навіны →