Выхавацелька дзіцячага садка пад Кіевам: Усе прылеглі, потым эвакуяваліся
Выхавальніца дзіцячага садка ў Браварах апісала авіякатастрофу, сведкай якой яна стала.

«Спачатку гудзела так, быццам нешта ляціць. Мы прыціхлі, а потым пасля зарыва пачулі выбух. Усе прылеглі, эвакуяваліся ў сховішча хуценька. Мы паспелі прыняць чацвярых дзетак, і адразу бацькі іх забралі», — распавяла яна.
Паводле яе слоў, усё адбылося ў 8 раніцы, гэта значыць, калі дзеці толькі прыходзілі ў сад.
У выніку авіякатастрофы загінулі 18 чалавек, у тым ліку — трое дзяцей, а таксама кіраўніцтва МУС.
29 чалавек параненыя, сярод іх — 15 дзяцей.
Каментары