Грамадства22

У Варшаве штотыдзень ладзяцца заняткі па беларускіх традыцыйных танцах

Заняткі па беларускіх традыцыйных танцах ладзяцца штосераду ў Варшаве. На заняткі прыходзіць шмат хлопцаў, таму арганізатары асабліва настойліва запрашаюць дзяўчат.

«Далучыцца да нас можа любы ахвочы, незалежна ад таго, ёсць у вас досвед танцаў альбо не. Адзінае, што патрэбна — зручны абутак», — кажуць арганізатары заняткаў, прадстаўнікі Школы беларускай традыцыйнай культуры Ганя і Наталка.

«Мы агулам развучваем беларускія традыцыйныя танцы. Вучым іх з самага пачатку. То-бок гэта не мусяць прыходзіць дасведчаныя людзі, супертанцоры. Прыходзіць чалавек, які хоча навучыцца беларускім традыцыйным танцам, пабыць у суполцы беларусаў, паразмаўляць па-беларуску і проста добра правесці вечар», — тлумачаць арганізатаркі.

І ўдакладняюць: «Ёсць у нас танцы, дзе трэба мяняцца партнёрам. І гэта файна: ідзеш па коле, з адным прывітаўся, спытаўся, што чуваць. Потым з другім, трэцім… А другое кола пайшло, і працягваеш той сказ дасказваць».

Арганізатаркі падкрэсліваюць, што апошнім часам на заняткі прыходзіць шмат хлопцаў.

«Таму дзяўчат цяпер мы запрашаем асабліва настойліва. Чакаем вас! Будзе цікава!» — абяцаюць Наталка і Ганя.

Заняткі па беларускіх народных танцах ладзяцца штосераду з 18:00 да 20:00 у Музеі вольнай Беларусі (Foksal 11).

Чытайце таксама:

У Варшаве збіраюць подпісы за беларускую школу

Каментары2

  • ром
    17.01.2023
    Крыжачок???
    Там думаю хлопцы з хлопцами добра танчать
  • Паўла
    18.01.2023
    Ну ўсё. Беларусь уратаваная.

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць6

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Усе навіны →
Усе навіны

Як змяніць беларускія нумары на літоўскія. Што трэба і колькі каштуе працэдура?15

Ірына Фарыён памерла ў бальніцы15

Стары паплечнік Лукашэнкі параўнаў яго з аяталой Хамейні. Параўнанне так сабе2

На Менцы раскапалі ўжо тры рады гакавых драўляных канструкцый ФОТА3

16-гадовая беларуска ўпала з шостага паверха ў Варшаве

Ірына Абельская стала заслужанай доктаркай16

Полк Каліноўскага афіцыйна пацвердзіў замену свайго камандзіра і заявіў пра рэфармаванне18

Польшча распачала паляванне на кампаніі, якія абыходзяць санкцыі супраць Беларусі і Расіі1

Лукашэнка загадаў адпраўляць на ліквідацыю наступстваў урагану палітзняволеных18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць6

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць

Галоўнае
Усе навіны →