Грамадства66

«Адна «рука» саджае ў ШІЗА і мокрую камеру, а другая лякуе ад наступстваў». Мікалая Статкевіча зноў змясцілі ў ШІЗА

Пра чарговае пагаршэнне і так максімальна кепскіх умоў утрымання палітвязня Мікалая Статкевіча паведаміла ў фэйсбуку ягоная жонка Марына Адамовіч.

«Ужо некалькі разоў пасля выпіскі з медчасткі бралі кроў з пальца на аналіз. Як я разумею, застаецца завышанай СОЭ. Сёння рабілі «кантрольную» флюараграфію, у тым ліку асобны здымак правага лёгкага.

Звычайная тут сітуацыя — адна «рука» неўзабаве пасля хваробы саджае ў ШІЗА, а потым у камеру з мокрым ад столі да нізу кутам, а другая лякуе ад наступстваў. І піша даведкі, што магу быць у ШІЗА» — з ліста Мікалая ад 05.01.23.

А я то гадала, навошта было яго пасля хваробы пераводзіць у іншую камеру? Верагодна, старая не адпавядала высокім стандартам гэтай установы. Ды і сем сантыметраў нечага вартыя ж.

P. S. Зараз Мікалай ізноў у ШІЗА», — напісала Марыя Адамовіч.

66-гадовы Мікалай Статкевіч асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, тэрмін адбывае ў глыбоцкай калоніі ў адзіночнай камеры.

Чытайце таксама:

«Апельсінам развітаўся са старым годам, а гранатам сустрэў новы». Як правёў святы Мікола Статкевіч

Статкевіча перавялі ў «больш прасторную» камеру. Яна на 7 сантыметраў шырэйшая за папярэднюю

Каментары6

  • Терро
    17.01.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Belarus2020
    17.01.2023
    Трымайцеся, Мікалай! Мікола Статкевіч Народны Герой Беларусі!
  • асоба ценічна
    18.01.2023
    [Рэд. выдалена]

Выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў4

Грамадстваабноўлена4

Выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак пра Пратасевіча: Са мной такога адбыцца не магло20

Больш за сотню вёсак Гомельшчыны ўсё яшчэ чакаюць аднаўлення электразабеспячэння

У Італіі ўкраінка ўпала са скалы і 6 гадзін маліла свайго мужчыну-расіяніна аб дапамозе. Ён так і не дапамог25

Беларусы аказаліся найлепшымі ў матэматыцы ў Еўропе27

Ці шмат у свеце засталося кіраўнікоў дзяржаў, якія прыйшлі да ўлады раней за Лукашэнку?7

«Людзям патрэбна праца прафесіяналаў». Ціханоўская адрэагавала на словы Лукашэнкі прыцягнуць палітвязняў да ліквідацыі завалаў10

Круты: Бог паслаў ураган, каб прэзідэнт парадаваўся, што створаная ім сістэма выстаяла35

Борыс Джонсан: Трамп можа выратаваць Украіну8

Мінскі заапарк заклікаў беларусаў падзяліцца з жывёламі лішкамі ўраджаю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў4

Грамадстваабноўлена4

Выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў

Галоўнае
Усе навіны →