13 студзеня МУС чарговы раз абнавіла «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Ён павялічыўся яшчэ на 30 чалавек, агулам жа цяпер людзей у ім 2311.
Акрамя іншых, у спіс дадалі журналістку Ксенію Луцкіну, былога ўдзельніка праекта «Дом-2» Давіда Анташвілі, кіроўцу таксі з Ліды Эдварда Вільчэўскага, экскурсаводку Аксану Манкевіч.
Каментары