У Грозаве і Семежаве зніклі крыжы ў гонар герояў Слуцкага збройнага чыну
Фота таго месца, дзе стаялі крыжы, даслаў у рэдакцыю выдання «Новы час» іх чытач. А мясцовыя жыхары ў Грозаве сказалі, што крыж знеслі каля месяца таму.

Крыж у Грозаве
Крыж у Грозаве быў устаноўлены насупраць Дома культуры, побач таксама знаходзіцца праўленне сельгаспрадпрыемства.

Грозава без крыжа


На месцы крыжа ў Семежаве

Абодва крыжы былі пастаўленыя для ўшанавання памяці паўстанцаў, якія выступалі восенню 1920 года супраць усталявання на Случчыне савецкай улады. Грозава і Семежава знаходзяцца ў цяперашнім Капыльскім раёне.
Каментары
Жаданне да гэтага "чырвонага фашызму" трэба адбіць назаўсёды. Высветліць хто, каб за свае грошы самі паставілі новыя крыжы і пасадзіць, пазбавіўшы званняў, узнагарод і права працаваць на дзяржструктуры.