Грамадства1111

Як выпісацца з кватэры, калі не можаш прыехаць у краіну, і ці трэба для гэтага перадаваць пашпарт?

На пытанні пра зняцце з рэгістрацыі і прапіску, якія могуць узнікнуць у тых, хто з’ехаў за мяжу, «Нашай Ніве» адказалі юрысты сэрвісу бясплатнай і ананімнай юрыдычнай дапамогі LegalHub.

Як зняцца з рэгістрацыі чалавеку, які не можа прыехаць у Беларусь? 

Зняцца з рэгістрацыйнага ўліку ўнікуды па сваёй волі немагчыма. Каб «выпісацца», трэба стаць на рэгістрацыйны ўлік у іншым жылым памяшканні — тады са старога месца чалавека здымуць аўтаматычна.

Калі, напрыклад, грамадзянін выехаў за мяжу, вяртацца не збіраецца, а кватэру прадаць трэба, то ў гэтым выпадку падыходзіць толькі судовы парадак.

Сітуацыя: кватэра належыць сваякам, яны хочуць яе прадаць, але не могуць гэтага зрабіць, бо там зарэгістраваны чалавек, які не знаходзіцца ў краіне. Што рабіць?

Уласнік або асоба, якая выехала, павінны звярнуцца да юрыста, адваката або ў праект LegalHub з просьбай аб складанні пазова ў суд аб высяленні на падставе ч. 2 арт. 89 ЖК Рэспублікі Беларусь («Высяленне па патрабаванні ўласніка жылога памяшкання»). 

«Да заявы прыкладаецца копія пасведчання аб праве ўласнасці на жылое памяшканне, копія асабовага рахунку з указаннем зарэгістраваных грамадзян, квітанцыя аб аплаце дзяржпошліны (3 базавыя велічыні) і іншыя дакументы, калі гэта неабходна (пра гэта скажа юрыст). У названым пазове ўласнік будзе істцом, а зарэгістраваная асоба — адказчыкам. Пазоў можна падаць як асабіста ў суд, так і накіраваць па пошце», — тлумачаць юрысты. 

Пасля таго, як стане вядома, у якога суддзі ў вытворчасці знаходзіцца грамадзянская справа, адказчыку неабходна накіраваць заяву ў суд з паведамленнем, што ён прызнае іскавыя патрабаванні і просіць разглядаць справу ў яго адсутнасць, бо знаходзіцца за мяжой і не можа асабіста прысутнічаць у судовым пасяджэнні. 

«Можна накіраваць на e-mail, можна заказным лістом. Мы рэкамендуем заказны ліст.

Далей суд прызначае пасяджэнне, на якое прыходзіць толькі ісцец. Яму неабходна падтрымаць пазоў. Суддзя зачытае заяву аб тым, што адказчык пазоў прызнае і просіць разглядаць справу ў яго адсутнасць. 

Як правіла, за адно пасяджэнне разглядаецца такая справа. Суд выносіць рашэнне аб высяленні», — кажуць у LegalHub. 

Праз 15 дзён неабходна забраць рашэнне суда і перадаць яго адпаведным органам, якія здымуць з рэгістрацыйнага ўліку.

Сітуацыя: кватэра належыць на праве ўласнасці асобе (у гэтай жа кватэры яна зарэгістравана), якая выехала з Беларусі і не можа вярнуцца ў краіну. Што рабіць? 

«Тут існуе толькі адзін варыянт — спачатку змяніць уласніка, потым выкарыстоўваць алгарытм, як у першай сітуацыі», — кажуць юрысты.

Хутчэй за ўсё, без дапамогі рыэлтара або даверанай асобы не абысціся. 

У Беларусі павінен быць чалавек, які будзе сустракацца з пакупнікамі і тлумачыць сітуацыю, а менавіта тое, чаму кватэра прадаецца з зарэгістраванымі асобамі. 

«Ёсць людзі, якія разумеюць, ёсць тыя, хто катэгарычна адмаўляецца альбо просіць зніжку, — расказваюць юрысты. — Калі кансэнсус знойдзены, давераная асоба ад імя ўласніка афармляе здзелку. Пасля дакументальнай змены ўласніка, ён можа падаць у суд пазоў на папярэдняга ўласніка з патрабаваннем аб высяленні».

Як выпісаць з кватэры дзяцей?

«Дзеці здымаюцца з рэгістрацыйнага ўліку па такім жа прынцыпе, як і дарослыя. Калі гаворка ідзе пра тое, што дзіця павінна быць зарэгістравана па іншым месцы жыхарства, то на гэта патрэбная згода дваіх бацькоў, пашпарты дзяцей», — расказваюць у LegalHub.

Згода абаіх бацькоў не патрабуецца, калі ёсць рашэнне суда аб тым, што дзіця пастаянна жыве з адным з бацькоў (названае рашэнне неабходна паказаць пры рэгістрацыі на новым месцы).

Ці трэба для выпіскі з кватэры перадаваць пашпарт у Беларусь? Наколькі гэта бяспечна і можна рабіць у цяперашніх умовах?

«Для рэгістрацыі на новым месцы неабходныя пашпарты. Для высялення ў судовым парадку неабходная прысутнасць у судзе або істца асабіста з пашпартам, або яго прадстаўніка з даверанасцю (блізкага сваяка ці адваката). 

Адказваючы на пытанне, ці бяспечна перадаваць пашпарты — не, таму што аддаваць адзіны дакумент — гэта заўсёды небяспечна. Нягледзячы на гэта, многія людзі так робяць, таму што так прасцей, гатовы рызыкнуць. 

Перад перадачай пашпарта рэкамендуем зрабіць яго завераную копію. Калі на мяжы знойдуць вашы пашпарты, іх, безумоўна, забяруць, таму варта падумаць, што вы будзеце рабіць у такой сітуацыі. Судовы парадак мінімізуе рызыкі з пашпартамі», — падсумоўваюць юрысты.

Чытайце таксама: 

Вы за мяжой, а вас шукаюць з ваенкамата. Што рабіць?

Што будзе, калі не прыйсці ў ваенкамат па позве? А па званку? Ці можна не называць свае даныя для зверкі?

Прызналі «экстрэмісцкімі» адразу 12 кніг па гісторыі: Тарас, Дзеружынскі, Лыч, Сувораў…

Каментары11

  • Baxus
    16.01.2023
    Ёў. А чаму забяруць чужы пашпарт на мяжы? Дзе пра гэта пачытаць? Не нагугліваецца
  • Иван Матвеевич
    16.01.2023
    Доля собственности в квартире.Как от неё избавиться не приезжая в Беларусь? Например ,подарить одному из родителей?
  • Тэкля
    16.01.2023
    Гэта не зусім так. Калі чалавек не зняўся з рэгістрацыйнага уліку і не пражывае ў кватэры, выехаў, то падаецца іскавая заява аб прызнанні страціўшым права карыстання жылым памяшканнем і зняцці з рэгістрацыйнага ўліку на падставе п.5 арт.57 Жыллёвага Кодэксу Рэспублікі Беларусь. Ні аб якім высяленні ў гэтай сітуацыіі гутаркі не ідзе. Чалавек ужо высяліўся сам

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць7

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін прыгразіў ударыць «Арэшнікам» па «цэнтры прыняцця рашэнняў» у Кіеве4

«Задрыжаць і атарапеюць». МЗС Расіі абяцае кары ЗША з-за дазволу Украіне выкарыстоўваць ATACMS для ўдараў па Расіі12

Патрыярх Кірыл заклікаў не баяцца ядзернай зброі, таму што хрысціян не страшыць канец свету29

На таргі выставілі чыгунку пад Мінскам

Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе13

Украінскі сцяг замест расійскага з'явіўся ўчора на вялізарным экране ў Астане ў часе візіту Пуціна

Ціханоўская: З мужам ужо больш за 600 дзён няма сувязі, але Сяргей — адзін з самых моцных людзей, якіх я сустракала19

Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея зноў будуць судзіць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць7

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →