Грамадства22

За каментары затрымалі інжынера-праграміста ўніверсітэта Аляксандра Чабатара

Мяркуючы па апублікаваным сілавікамі, віна чалавека ў тым, што ён пісаў каментары са сваімі ацэнкамі сітуацыі ва Украіне.

Аляксандр Чабатар. Фота: сацсеткі

Мужчыну 34 гады, ён мінчук. У відэа сілавікоў мужчына кажа, што працуе інжынерам-праграмістам ва ўстанове адукацыі — калі верыць яго сацсеткам, гэта Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.

Згодна з тым, што кажуць сілавікі, ён публікаваў у каментарах свае меркаванні пра сітуацыю ва Украіне. Мяркуючы па апублікаваных скрыншотах, нічога радыкальнага там няма. Да прыкладу, мужчына кажа, што многія беларусы падтрымліваюць Украіну, а загінулыя рускія салдаты з'яўляюцца акупантамі на чужой зямлі, таму іх не надта шкада.

Ягоны тэлеграм-акаўнт быў зусім неабаронены — па ім лёгка знаходзіцца нумар тэлефона і старое прывязанае фота.

Невядома, ці заведзеная на Аляксандра крымінальная справа.

Лукашысты і іх сілавыя структуры паслядоўна падтрымліваюць агрэсію Расіі супраць Украіны. Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што вайна «працягнецца тры-чатыры дні» і скончыцца паразай Украіны. Расійскія войскі ажыццявілі спробу захопу Кіева з тэрыторыі Беларусі пад прыкрыццём беларуска-расійскіх вучэнняў. Любыя антываенныя выступы ў Беларусі жорстка караюцца. За антываенныя ці праўкраінскія выказванні ў краіне затрыманыя, імаверна, ужо некалькі тысяч чалавек.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Колькі трэба ўзброеных сілавікоў, каб затрымаць аднаго чалавека з паднятымі рукамі?

Затрымалі беларуса, які вярнуўся з-за мяжы, — за каментары з 2020 года. Расказваем, як яго знайшлі

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Каментары2

  • Да колі?
    13.01.2023
    Калі ж вы ўсе знішчыце на сваіх смартыонах гэты гэбістскі тэлеграм??? Колькі людзей гэты брыдкі рашыстскі тэлеграм накіраваў за краты? У дупу такспма і яндэкс, і ўсю хлустлівая рашыстскую непатрэбную муру…
  • Улад
    13.01.2023
    Беларусь не знаходзіцца у стане вайны з Украінай. Гэтага факта дастаткова, каб "паставіць на месца" усіх гэтых сілавікоў, якія кашмараць людзей за жоўта-блакітную стужку, за украінскую песню, за словы подтрымкі у адрас ахвяр пуцінскай агрэсіі.
     Разумеецца, гэта пры умове, што у РБ ёсць Закон. І што ёсць тыя вышэйшыя органы, якія назіраюць за выкананнем Закона і за тымі, хто злоўжывае сваім службовым становішчам.

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля13

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Усе навіны →
Усе навіны

«Ён не зломлены». Як успрыняў прысуд 64-гадовы святар з Валожына, асуджаны на 11 гадоў8

Мінтранс расказаў, калі можна адмовіцца ад аплаты за паездку на таксі

«Перагорнем старонку рознагалоссяў». Што абяцае Лукашэнка ў сваёй перадвыбарчай праграме44

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?154

Жыве на гарышчы, ходзіць натоўпам і цяжка дыхае. У Віцебску зноў творацца дзіўныя рэчы ВІДЭА3

«Я меў на ўвазе блізкасць беларускага народа, а не краіны». Кіраўнік МУС Літвы адказаў на крытыку прэм'ера8

Прапагандысты паказалі палітзняволенага журналіста «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка6

Дарадца прэзідэнта Літвы: Паездкі беларусаў на радзіму і назад выглядаюць падазрона12

У Лос-Анджэлесе, дзе тыдзень змагаюцца з пажарамі, чакаюць ураганны вецер. Згарэла як палова Мінска7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля13

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Галоўнае
Усе навіны →