Меркаванні55

«У беларускай палітыцы паняццямі «агент КДБ» ці «агент Масквы» моцна злоўжываюць»

Журналіст радыё «Свабода» Дзмітрый Гурневіч выказаўся ў фэйсбуку пра затрыманага ўчора палітыка Андрэя Дзмітрыева, які ў нашым грамадстве ўжо больш за дзясятак гадоў мае вельмі неадназначную — хоць для многіх цалкам адназначную — рэпутацыю. Ці слушна на яго чапляць ідэалагічныя цэтлікі? І ўвогуле ці слушна іх чапляць?

Андрэй Дзмітрыеў быў адной з першых ахвяр «пакаяльных відэа» і атрымаў за гэта ад многіх кляймо здрадніка. Сёння ГУБАЗіК прадукуе такія відэа ў прамысловых маштабах і разумныя людзі ведаюць, што не варта звяртаць на гэта асаблівай увагі, бо ў палоне галоўнае выжыць і не нашкодзіць іншым.

У 2010 годзе гэта было навінкай, таму многія, асабліва з палітычнай тусоўкі, не паверылі Дзмітрыеву, што пайсці на гэта ён мусіў выключна таму, што сілавікі шантажавалі яго свабодай блізкага чалавека.

Але кагосьці гэта не пераканала, а камусьці не спадабалася форма яго апраўдання. І з тых часоў да яго прычапілася латка «агента КДБ».

Але не толькі за гэта, яшчэ і за форму вядзення палітыкі.

Палітыкаў я падзяляю на тры гатункі:

1) тыя, хто адчувае рэальнасць, працэсы, настроі людзей і спрабуе ісці ў нагу з грамадствам, не абганяючы яго, але спрабуючы хітра з ім працаваць;

2) тыя, хто адчувае рэальнасць, працэсы, настроі людзей і спрабуе іх змяніць, ідучы насуперак настроям;

3) тыя, хто жыве ў ілюзіі і не разумее ані працэсаў, ані настрояў людзей, і нічога не робіць.

Як журналіст я назіраю за Дзмітрыевым шмат гадоў і адношу яго, бясспрэчна, да першых. (Каб пазбегнуць непатрэбнай дыскусіі, адразу скажу, што ён не мой кандыдат, але я спрабую паглядзець на сітуацыю аб'ектыўна).

Шмат каго бесіць, што ён удзельнічае ў выбарах, піша заявы ў сельсаветы і райвыканкамы, ходзіць туды з людзьмі на прыёмы з чыноўнікамі, да апошняга карыстаўся легальным полем дзейнасці (і не асабліва, дарэчы, з гэтым піярыўся).

Для адных гэтага хапае, каб лічыць яго агентам, бо ён дзейнічае ў рэчышчы сістэмы. Але для Дзмітрыева гэта адзіная форма працы, якую ён лічыць эфектыўнай. Таму ён спакойна размаўляе і з ябацькамі, і з аматарамі Пуціна, бо гэта таксама беларусы, а ў будучыні — патэнцыйныя выбарцы.

І ў беларускай палітыцы такіх палітыкаў будзе яшчэ вельмі шмат, бо гэта проста паспяховая паліттэхналогія. (Роўна з такой ішоў на выбары Віктар Бабарыка).

Хто быў, ёсць агентам ці яшчэ ім стане, спадзяюся, мы некалі даведаемся дзякуючы архівам і іншым дакументам. Нехта, імаверна, прызнаецца і сам. Але

сёння ў беларускай палітыцы паняццямі «агент КДБ» ці «агент Масквы» моцна злоўжываюць. Ім становіцца ледзь не кожны, з кім не пагаджаецца іншы бок.

Гэта ўжо і мем, і з'ява, роўная «закону Годвіна», якая прадугледжвае бессэнсоўнасць далейшай дыскусіі, калі апанент сягае ў ёй да аргумента пра Гітлера і нацызм.

Чытайце таксама:

Затрымалі Андрэя Дзмітрыева

Каментары5

  • Аляксей
    12.01.2023
    Сур'ёзна кажучы, гэтыя паняцьці недаўжываюць.
    Бо ўсім бачна, якія турботы праходзіць беларуская гісторыя, мова і культура ў апошнія дзесяцігоддзі. Зьнішчаюць.

    Хто гэта зрабіў? Калі не агэнты ФСБ, Крамля ці Расеі, то людзі, якія аўтаматычна імі зьяўляюцца. Бо зараз мы маем 90% насельніцтва, якое размаўляе расейскай, глядзіць расейскае ТБ, глядзіць расейскі юТуб, слухае расейскую музыку.
    Што будзе, пры другой ці трэцяй, ці чацьвёртай ітэрацыі спробы пашырэньня Расейскай імпэрыі праз 5, 15 ці 50 гадоў? Мэнтальна і культурна расейскія беларусы будуць на баку Беларусі? Спрэчна.

    Прыемная навіна - кожны можа зрабіць крок на захаваньне нацыі. Пішыце ў сацсетках на роднай мове, рабіце пераводы грошаў актыўным беларускамоўным артыстам і блогерам, распаўсюджвайце гісторыю і культуру.
    Наша вайна яшчэ наперадзе, але рыхтавацца ўжо трэба.
    Жыве Беларусь!(Памірае КДБ!)
  • Нейкі сюр
    12.01.2023
    Згодзен: зусім не абавязкова быць агентам. Дастаткова быць мутным чэлам з сумніўнымі метадамі і незразумелымі мэтамі.
  • Лол
    12.01.2023
    Дзмітрыеў быў ручны са сваёй партыяй і канкураваў з Канапацкай за пэўнае месца ў сістэме. Перамагла Канапацкая (дарэчы, як возьмуць Канапацкую напрыклад, Гурневіч таксама напіша панегірык пра палітыка які не абганяў грамадства?). Узгадваць 10 год таксама недарэчы, бо праз пакаяльныя відэа ён не адзін прайшоў, Міхалевіч увогуле заявіў пра вярбоўку КДБ (дарэчы, ці заяўляў Дзмітрыеў ?! Не паверу што яго не вербавалі). Праблемы Дзмітрыева не ў 10 годзе, а ў тым, што ён ніколі ніфіга не рабіў, а быў несістэмным спойлерам на выбарах, бяззубым і нецікавым, а таму бяспечным. Узгадаем хто рыхтаваў Караткевіч у 15 годзе і ўсё ўстае на свае месцы. Мне крыху шкада Дзмітрыева, ён падыгрываў сістэме як мог, але яго пасадка была непазбежнай, як і пасадка Канапцкай, калі ўсё пойдзе зусім кепска.

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам3

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Усе навіны →
Усе навіны

A1 з канца верасня пачне блакаваць мабільны інтэрнэт у некаторых кліентаў2

У Бешанковічах паставілі скульптуру «Закаханыя» 3

У цэнтры Мінска гарэў гандлёвы цэнтр

МЗС Літвы заявіла, што не атрымлівала ад Мінска прапаноў па нармалізацыі адносін. І назвала некалькі ўмоў8

Усаў расказаў, як трэба было зразумець словы Пазняка пра Лукашэнку і Калеснікаву93

Суперзоркі, дасціпны гумар і заблытаныя забойствы. На экране чацвёрты сезон ледзь не дасканалага дэтэктыва1

«Насралу забілі, калі ён глядзеў прамову Нетаньяху ў ААН». Як Ізраіль падмануў лідара «Хезбалы»12

74-гадовага мужчыну асудзілі за «абразу» і «паклёп» на Лукашэнку1

Алі Хаменеі перавялі ў бяспечнае месца7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам3

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Галоўнае
Усе навіны →