Грамадзяне Беларусі, якія законна жывуць на тэрыторыі Польшчы і раней мелі польскую візу паводле праграмы Poland. Business Harbour, змогуць падаваць заяву на атрыманне новай візы. Пра гэта паведаміў візавы партнёр МЗС Польшчы — кампанія VFS. Global.
Падавацца на візу могуць таксама члены сям’і ІТ-спецыяліста, а менавіта муж/жонка і непаўналетнія дзеці. Аднак калі ў заяўніка не было такой візы ў пашпарце, то заяву не прымуць.
Віза такога тыпу будзе даваць магчымасці, якіх няма ў звычайнай гуманітарнай візы — напрыклад, права на ажыццяўленне камерцыйнай дзейнасці. Аплата візавага збору за яе выдачу таксама не прадугледжаная, але і ездзіць па ёй у Беларусь і назад будзе рызыкоўна — польскія ўлады могуць прызнаць гэта нямэтавым выкарыстаннем візы і ануляваць яе.
Згодна са звесткамі польскага памежнага камітэта, па візе Poland Business Harbour у краіну ўехалі 7,6 тысяч беларусаў.
Каментары