З Беларусі выправіўся ў бок Данбаса вайсковы эшалон з навучанымі мабілізаванымі і тэхнікай
Яшчэ адзін эшалон з вайсковай тэхнікай і навучаным у Беларусі кантынгентам Узброеных сілаў Расіі адправіўся 11 студзеня са станцыі Чэпіна ў Віцебску. Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў», эшалон складаецца з 48 вагонаў.
З 48 вагонаў раскладка, як сцвярджае крыніца, наступная:
- 8 пасажырскіх вагонаў (з асабовым складам ВС РФ: ≈400 чалавек);
- 3 крытыя вагоны (з рыштункам);
- 37 вагонаў-платформаў (з пагружанай колавай і гусенічнай вайсковай тэхнікай).
Станцыяй прызначэння мае быць Росаш у Варонежскай вобласці, эшалон, паводле плана, мусіць прыехаць туды 15 студзеня.
Каментары