Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас неанансаванага візіту ў Львоў з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседай заявіў, што Кіеў атрымае ад Варшавы «роту танкаў» Leopard 2 у рамках міжнароднай кааліцыі. Меркавана, гаворка ідзе пра 10 танкаў.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падзякаваў Польшчы і Літве за рашэнне аб вайсковай падтрымцы.
Украіна зацікаўленая ў атрыманні танкаў Leopard, бо ў Еўропе іх больш за 2000 адзінак і яны знаходзяцца на ўзбраенні 13 краін. Але для іх рээкспарту патрабуецца дазвол Берліна, а Германія занепакоеная небяспекай эскалацыі канфлікту.
Каментары
Жыве Беларусь!