Свет66

ЗША разглядаюць магчымасць забароны або абмежавання выкарыстання газавых пліт

Камісія па бяспецы спажывецкіх тавараў заяўляе, што можа прыняць меры супраць газавых пліт, бо яны звязаны з астмай і іншымі сур’ёзнымі праблемамі са здароўем і навакольным асяроддзем.

Фота: vecteezy

Федэральны ўрад ЗША можа разгледзець пытанне аб забароне газавых пліт з-за росту заклапочанасці з нагоды ўздзеяння прыбораў на здароўе, паведамляе Bloomberg. Прадстаўнік Камісіі ЗША па бяспецы спажывецкіх тавараў, Рычард Трамка-малодшы, назваў газавыя пліты «схаванай небяспекай» і сказаў, што агенцтва разгледзіць шэраг варыянтаў, у тым ліку абмежаванне вытворчасці або імпарту газавых пліт і/або ўвядзенне стандартаў, калі ад іх трэба пазбаўляцца. Сёння каля 35% хатніх гаспадарак у ЗША маюць газавыя пліты.

Навукоўцы апошнія 40 гадоў папярэджвалі, што гэтыя печы могуць выкідваць шкодныя для здароўя ўзроўні забруджвальных рэчываў, такіх як дыяксід азоту, угарны газ, метан і бензол. Розныя даследаванні, што паказваюць небяспеку газавых пліт для здароўя — ад сардэчна-сасудзістых праблем да раку, — пачынаюць уплываць на грамадскае меркаванне і выклікаюць занепакоенасць людзей з нагоды патэнцыйнай небяспекі.

Так, зусім нядаўна мы пісалі пра даследванне ў Каліфорніі, якое выявіла, што ўзровень бензолу, які могуць вылучаць газавыя пліты, параўнальны з колькасцю бензолу ад пасіўнага курэння. А ў мінулым месяцы чарговае даследаванне паказала, што газавыя пліты могуць быць адказныя за кожны восьмы выпадак дзіцячай астмы ў ЗША.

Газавыя пліты таксама пагаршаюць стан экалогіі: штогод яны выкідваюць так шмат метану, што гэтыя выкіды парніковых газаў эквівалентныя 500 000 аўтамабіляў з газавым рухавіком. Больш за тры чвэрці гэтых выкідаў адбыліся, калі пліта нават не выкарыстоўвалася.

Барацьба з газавымі плітамі ў ЗША набывае ўсё больш маштабны характар. Рух за поўную забарону падключэння прыроднага газу да будынкаў прывёў да таго, што ў 2019 годзе каліфарнійскі горад Берклі стаў першым горадам у свеце, які забараніў газавыя падключэнні ў новых будынках. Зараз дзясяткі амерыканскіх гарадоў рушаць услед, у тым ліку Нью-Ёрк, дзе гістарычны законапраект аб забароне новых газавых падключэнняў уступіць у сілу для малых будынкаў ужо сёлета. А ў верасні мінулага года Каліфорнія стала першым штатам, які заканадаўча зацвердзіў паступовую адмову ад выкарыстання прыроднага газу, у прыватнасці для воданагравальнікаў, да 2030 года.

Нядзіўна, што вытворцы прыроднага газу змагаюцца з гэтым зубамі і пазногцямі. Галіна каардынуе намаганні па падтрымцы заканадаўцаў, што прасоўваюць законы, якія не дазваляюць гарадам і мястэчкам забараняць прыродны газ: 20 штатаў (якія складаюць каля траціны агульнага выкарыстання прыроднага газу ў ЗША) прынялі такія «абарончыя» законы з 2020 года.

Gizmodo распавядае, што газавая прамысловасць у сваім змаганні за жыццё зайшла так далёка, што нават набірае ўплывовых людзей у інстаграме, каб яны паэтычна выказваліся пра свае газавыя пліты. А амерыканскія эколагі абвінавачваюць газавых вытворцаў у тым, што менавіта апошнія стаяць за незадаволенасцю і судовымі пазовамі некаторых прадстаўнікоў рэстараннай індустрыі ў дачыненні да мясцовых забаронаў на газ.

«Існуе памылковае меркаванне, што, калі вы хочаце прыгатаваць ежу з вытанчанай кухні, гэта трэба рабіць на газе, — сказаў вышэйзгаданы Трамка. — Гэта старанна дагледжаны міф».

Каментары6

  • Sparrow
    12.01.2023
    да да газовые плиты зло, вот только когда в могучих США отключают електричество,  на електро плите ни приготовить нельзя, а если зима то и замерзнуть можно. отопление тоже элекрическое. при авариях народ по несколько недель без света сидит. мудрое правительство везде мудрое.
  • Дзед
    12.01.2023
    Трэба ўцякаць з гарадоў, жыць ва ўласнай хаце. Ня будзе электрыкі, то ў печы запаліў і абагрэешся і паесьці зварыш і вады памыцца нагрэеш ці хоць назьбіраеш дроваў і ў сваім двары зробіш вогнішча каб згатаваць нешта. А на пятым паверсе кватэры што ты зробіш?.. Будзеш цвыркаць як шпак...
  • Vik
    12.01.2023
    Обогреть - не проблема, камины (и это не просто труба с дровами, а эффективный агрегат для нагревания воздуха двухэтажного дома) на дровах не запрещены в большинстве штатов. А вот охладить!!! Во Флориде например, в июле без электричества очень грустно, и газ никак не поможет.

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?10

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага6

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»1

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

У Грузіі працягваюцца масавыя затрыманні на акцыях пратэсту1

Скандал у Польшчы: зніклыя процітанкавыя міны адшукалі на складзе IKEA1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?10

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →