Грамадства44

«Гомсельмаш» стаў прадпрыемствам ваенна-прамысловага комплексу: у яго склад увайшоў «абаронны» завод

Да «Гомсельмаша» далучаны «Гомельскі радыёзавод», які вырабляе і рамантуе ваенную прадукцыю. Яго ўваходжанне ў склад «Гомсельмаша» аформіў сход акцыянераў. 100 працэнтаў акцыяў гомельскага прадпрыемства належыць дзяржаве, паведамляе выданне «Флагшток».

Гомельскі радыёзавод. Фота з сайта выдання «Флагшток»

Гомельскі радыёзавод лічыцца банкрутам. На яго плошчах плануюць нарошчваць аб'ёмы вытворчасці для расійска-беларускага праекта імпартазамяшчэння. Пра тое заяўляў Лукашэнка.

«Гомсельмаш» будзе адпраўляць у Расію камплекты складаных дэталяў, якія раней завозіліся ў РФ з іншых краін», — заяўляў Лукашэнка.

Якія камплекты складаных дэталяў плануецца збіраць у межах імпартазамяшчэння, афіцыйныя крыніцы не называюць.

У лістападзе 2022 года Мікалай Халезін, які курыруе пытанні санкцыйнай палітыкі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, у сваім тэлеграм-канале паведаміў, што кіраўніцтва ААТ «Гомсельмаш» плануе пачаць рамонт расійскай ваеннай тэхнікі:

«Прадпрыемства пачне існаваць у рамках поўнай крэдытнай лініі Расійскай Федэрацыі. На стартавае пераабсталяванне «Гомсельмаша» будзе выдаткавана 105 мільярдаў расійскіх рублёў».

У афіцыйнай версіі ўладаў гаворка ідзе пра выпуск на прадпрыемстве «імпартазамяшчальных складаных тэхнічных вузлоў для беларускіх і расійскіх вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі».

Дакумент аб далучэнні да «Гомсельмаша» гомельскага радыёзавода

Пра асваенне «Гомсельмашам» нехарактэрных відаў прадукцыі сведчыць інфармацыя аб перамовах кіраўніцтва прадпрыемства з тэхнічным дырэктарам расійскага прадпрыемства «Чалябінскі радыёзавод «Палёт». Сустрэча адбылася 14 снежня 2022 года.

«Нам прапануюць наладзіць выпуск неабходных вузлоў для камбайнаў. Гэта цалкам магчыма, таму што яны дашлюць дакументацыю, і мы зможам яе вывучыць. Нашы вытворчыя магутнасці дазваляюць гэта рабіць. Так што можам наладзіць кааперацыю», — сказаў тады тэхдырэктар расійскага прадпрыемства Сяргей Мардвін.

Характэрна, што «Чалябінскі радыёзавод «Палёт» не звязаны з сельскагаспадарчым машынабудаваннем, а займаецца вытворчасцю радыёмаякоў, далямераў, сістэм пасадкі для грамадзянскай і ваеннай авіяцыі.

Чым займаецца Гомельскі радыёзавод?

Гомельскі радыёзавод пабудавалі ў часы халоднай вайны для вырабу радыёлакацыйнага абсталявання для Мінабароны СССР. Прадпрыемства пачало занепадаць пасля распаду Савецкага Саюза.

У 2010-х гадах завод аднавіў ваенную вытворчасць: займаўся рамонтам бранятэхнікі, артылерыйскіх сістэм, а таксама працягваў вырабляць радыёлакацыйнае абсталяванне.

У спісе нераспрададзеных рэшткаў склада ў 2018 годзе завод прапаноўваў набыць камплекты запчастак для мінамёта ПМ-46, гарматы Д-20 і 2А36 «Гіяцынт-Б», гарматы-гаўбіцы ПГД-20.

Штогод тэмпы падзення толькі павялічваліся. З 2015 па 2020 год выручка прадпрыемства скарацілася з 18,6 млн да 3,1 млн рублёў. На заводзе масава скарачалі персанал. Па выніках 2020 года сярэдняя заработная плата на Гомельскім радыёзаводзе аказалася адна з самых нізкіх у горадзе — усяго 551 рубель.

У 2021 годзе пачалося некаторае ажыўленне вытворчасці, але карэнным чынам змяніць сітуацыю гэта не магло. Радыёзавод быў вымушаны масава распрадаваць маёмасць за даўгі. На прадпрыемстве да 2022 года засталося працаваць толькі каля 100 чалавек (у 2019 годзе было 555 чалавек).

Зборка вежаў самаходных гаўбіц «Гваздзік». Фота з сацыяльных сетак

Адзінай перашкодай для банкруцтва радыёзавода было яго ваеннае прызначэнне. Верагодна, менавіта з гэтай прычыны было прынятае рашэнне далучыць прадпрыемства да ААТ «Гомсельмаш», які фактычна стане прадпрыемствам ваенна-прамысловага комплексу.

Якую ваенную тэхніку можа вырабляць ці рамантаваць радыёзавод?

Гомельскі радыёзавод — прадпрыемства ваенна-прамысловага комплексу, якое вырабляе і прадае камплекты запасных частак і прылады да 152-мм гарматы-гаўбіцы Д-20 «Хіцін», танкавай гарматы 2А46М, 130-мм гарматы M-46, 152-мм самаходнай. Акацыя», 152-мм гарматы 2А36 «Гіяцынт-Б».

Радыёлакацыйныя станцыі выяўлення мэт у цэху радыёзавода. Фота з сацыяльных сетак завода

«З улікам цяперашняга стану радыёзавода (дэфіцыт кваліфікаваных кадраў, распродаж вытворчага абсталявання і вытворчых пляцовак), арганізацыя масавага рамонту або вытворчасці ваеннай тэхнікі на патрэбы РФ уяўляе сабой складаную задачу. Аднак яна можа быць вырашана за кошт шчодрага фінансавання краіны-агрэсара», — падсумоўвае выданне «Флагшток».

У Беларусь прыбыў чарговы эшалон з расійскай вайсковай тэхнікай

Мінабароны анансавала новыя сумесныя з Расіяй вучэнні

Траўматолаг і каліновец расклалі па палічках «лепшую за натаўскую» аптэчку

Каментары4

  • SHOS
    07.01.2023
    Они сча реанимируют советские трупы. Что они могут производить, боже ты мой. Вся начина небось из Китая, делают что-то по железу скорее всего. Но опять же на станках из Китая или запада
  • Ёсік
    07.01.2023
    Побач з Украінай, адна з першых цэляй для нанясення гарматных стрэлаў.
  • Белорус
    07.01.2023
    Теперь гомсельмаш законная цель для уничтожения. Никаких элюзий не должно быть у всех кто связал себя деньгами с этим режимом. Нафтан и прочие приготовиться. Страна будет освобождена от кзкого мира и их гауляйтера.

Грузаперавозчыкі і камерсанты б'юць трывогу — даводзіцца перасаджвацца з «Мерседэсаў» на ГАЗэлі2

Грузаперавозчыкі і камерсанты б'юць трывогу — даводзіцца перасаджвацца з «Мерседэсаў» на ГАЗэлі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі будуць будаваць менш новых дарог1

Шольц адмовіўся каментаваць магчымасць абмену Рыка Крыгера на Вадзіма Красікава7

У Турцыі затрымалі расіяніна, падазраванага ў падрыве аўтамабіля афіцэра ГРУ ў Маскве

Памятаеце беларуса, які падчас экстрадыцыі перакрыў мост на мяжы? Яго ўсё ж пасадзілі на суткі7

У Пінску прайшла моцная залева, затапіла вуліцы ВІДЭА

«Акела прамахнуўся». У сеціве завірусілася пацешнае ВІДЭА, як брэсцкі кот паляваў на бусла1

Жанчына з-пад Шклова дала знаёмаму ключы ад машыны і ў выніку заляцела на 65 тысяч рублёў: «А ён адседзеў 3 гады — і ўсё»21

У ДТЗ у Мінскім раёне пацярпелі пяцёра дзяцей — восем чалавек набіліся ў легкавую Audi

Акрамя немца Крыгера, да смяротнага пакарання ў постсавецкай Беларусі прысудзілі яшчэ 12 іншаземцаў. Але ёсць нюансы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Грузаперавозчыкі і камерсанты б'юць трывогу — даводзіцца перасаджвацца з «Мерседэсаў» на ГАЗэлі2

Грузаперавозчыкі і камерсанты б'юць трывогу — даводзіцца перасаджвацца з «Мерседэсаў» на ГАЗэлі

Галоўнае
Усе навіны →