7 студзеня светлае свята Раства адзначаюць праваслаўныя Беларусі. «Хрыстос нарадзіўся!» — гэта традыцыйнае вітанне ў гэты дзень. Адказ: «Славім яго!»
25 снежня Раство святкавалі каталікі і пратэстанты, частка праваслаўных цэркваў. А 7 студзеня святкуюць праваслаўныя Беларускай, Рускай і Украінскай праваслаўных цэркваў, сербы, грузіны, украінскія грэка-католікі.
Сёння не ўсе маюць магчымасць абняць свайго тату ці маму.
Сёння не ўсе маюць магчымасць памаліцца ў царкве ці касцёле.
Сёння не ўсе нашы суседзі-ўкраінцы маюць нават святло ў доме, не кажучы пра куццю.
Не вясёлыя сёлета Каляды.
Але няхай усім дзецям будзе трохі радасці. Няхай усім вернікам дадасца веры. Няхай і кожны дзень гэтых невясёлых свят набліжае перамогу Украіны і нашай роднай Беларусі над ірадамі, набліжае вяртанне татаў і мам, каб святло і куцця вярнуліся ў кожную хату.
Каментары