Мінабароны апублікавала ФОТА індывідуальнай аптэчкі, якая «лепшая за натаўскую»
Такія аптэчкі сёння атрымалі расійскія вайскоўцы з рэгіянальнай групоўкі войскаў.
На палігоне Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі дасканала вывучылі розныя варыянты індывідуальных медыцынскіх аптэчак: натаўскія, польскія, украінскія, расійскія. Аказалася, што аптэчкі заходняга ўзору больш практычныя, таму медыкам і вайскоўцам было даручана зрабіць якасную беларускую аптэчку.
«І вось яны за пару месяцаў зрабілі аптэчку, якая лепшая за натаўскую. У баі гэта жыццё чалавека. Трэба, каб у хлопцаў было пад рукой неабходнае. Далей удасканальваемся», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён дадаў, што натаўскую аптэчку яму прынёс Мікалай Лукашэнка і што малодшы сын раскрытыкаваў беларускую.
Каментары