У сераду ў Мінску ў сур'ёзнае ДТЗ трапіў аўтобус МАЗ. Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, здарэнне адбылося на вуліцы Янкі Брыля.
На фота відаць, што ён выехаў з праезнай часткі і сутыкнуўся са слупам, які ўпаў, — 63-гадоваму кіроўцу стала кепска падчас руху. Пасля аўтобус загарэўся (ліквідоўваць узгаранне пачалі міліцыянеры).
На месца прыязджалі ратавальнікі і медыкі. У аварыі пацярпеў адзін з пасажыраў.
На вуліцы быў часова абмежаваны рух транспарту.
Каментары