Ва УСУ пракаментавалі артыкул New York Times пра дарагія ракеты, якія выкарыстоўваюцца для збіцця танных іранскіх дронаў
Афіцыйны прадстаўнік Узброеных сіл Украіны звярнуў увагу на свежую публікацыю ў газеце New York Times і адзначыў, чаму ў цяперашняй сітуацыі некарэктна рабіць такія параўнанні. Бо не ўсё вымяраецца грашыма.
«Калі ёсць пагроза, то вы, верагодна, усё патраціце, каб захаваць сваё жыццё. Тут некарэктна параўноўваць. Я бачыў гэта ў заходняй прэсе. Не ўпершыню ўжо», — сказаў прадстаўнік Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат.
Артыкул у выданні, які пракаментаваў Ігнат, выйшаў 3 студзеня. Журналісты падлічылі, што Украіна збівае танныя іранскія дроны, якія каштуюць каля 20 тысяч даляраў, ракетамі, кошт пуску якіх — у дыяпазоне ад 140 тысяч да паўмільёна даляраў.
Каментары