Галоўны ўкраінскі разведчык: Украіна плануе на вясну вялікае наступленне
Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Кірыла Буданаў у інтэрв'ю выданню ABC News паведаміў, што Украіна на вясну плануе буйное наступленне, а самыя моцныя баі чакаюцца ў сакавіку, піша «Украінская праўда».
Па словах Буданава, наступленне «будзе адбывацца па ўсёй тэрыторыі Украіны, ад Крыма да Данбаса».
«Наша мэта, і мы яе дасягнем, — вяртанне да межаў 1991 года, такой, якой Украіну прызнаюць усе суб'екты міжнароднага права», — падкрэсліў начальнік украінскага ГУР.
Буданаў не выключыў таксама далейшых удараў па тэрыторыі Расіі, аднак не ўдакладніў, хто за імі будзе стаяць. Ён дадаў, што атакі будуць адбывацца «ўсё глыбей і глыбей» унутры Расіі, але зможа пракаментаваць, хто гэтыя ўдары наносіў, толькі пасля заканчэння вайны.
Каментары