Аднавілі суд над лідарамі прафсаюза РЭП. Прысуд чакаецца 5 студзеня
Палітзняволеных актывістаў беларускіх незалежных прафсаюзаў Генадзя Фядыніча, Васіля Бераснева і Вацлава Арэшку вінавацяць паводле чатырох крымінальных артыкулаў.
Пасля нечаканага перапынку у судзе над актывістамі беларускіх незалежных прафсаюзаў — палітвязнямі Генадзем Фядынічам, Васілём Берасневым і Вацлавам Арэшкам — 4 студзеня прайшло чарговае пасяджэнне.
Сёння праваабаронцам стала вядома, што вырак падсудным суддзя Алена Папкова збіраецца агучыць 5 студзеня.
Палітвязняў вінавацяць па наступных артыкулах:
— ч. 1 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні);
— ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі);
— ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці);
— ч. 3 арт.361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім).
Усіх іх затрымалі 19 красавіка 2022 года.
Каментары