У Слоніме пачала працаваць рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Але ёсць адно але
У Слоніме пачала працаваць рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Толькі вось адкрылася яна 3 студзеня.
Першымі наведнікамі сталі навучэнцы школы № 9.
«Дзеці з задавальненнем паглядзелі тэатралізаваную дзею, патанцавалі, пагулялі, павадзілі карагоды, адшукалі ўсіх казачных герояў, якіх зачаравала Баба-Яга. А потым яны пабывалі ў гасцях у бабулі-печкі, атрымалі падарункі ад Дзядулі Мароза і пачастункі ад рускай печкі. І нават загадалі жаданне, пагладзіўшы галоўны сімвал 2023 года — чорнага труса», паведамляе «Газета слонімская».
Каментары