У Мінску хлопцу дрэва звалілася на галаву. Сабака вярнуўся дахаты сам, толькі тады падлетка знайшлі
Здарэнне адбылося 3 студзеня. Днём 15-гадовы хлопец выйшаў з дому, каб выгуляць сабаку. Падлетак накіраваўся ў лес паблізу завулка Балотнікава, паведамляе СК.
Праз непрацяглы час сабака адзін вярнуўся дадому. Маці пачала тэлефанаваць сыну, аднак дзіця на званкі не адказвала.
Праз некаторы час хлопца знайшлі людзі на зямлі пад галінай дрэва. Яны выклікалі брыгаду хуткай дапамогі.
У цяперашні час хлопец знаходзіцца ў рэанімацыі з сур'ёзнымі траўмамі галавы.
Меркаваная прычына — непагадзь.
Каментары