Вайна

Мінабароны Расіі паведаміла пра 89 загінулых у Макееўцы

Міністэрства абароны Расіі паведаміла, што колькасць ахвяр сярод расійскіх вайскоўцаў пасля ўкраінскага ўдару па Макееўцы вырасла да 89 чалавек. У панядзелак ведамства паведамляла пра 63 загінулых.

«На жаль, у ходзе разбору завалаў жалезабетонных канструкцый колькасць загінулых нашых таварышаў павялічылася да 89», — заявіў першы намеснік начальніка галоўнага ваенна-палітычнага ўпраўлення УС РФ Сяргей Сеўрукоў.

Прычынай атакі стала масавае выкарыстанне салдатамі мабільных тэлефонаў.

«Гэты фактар дазволіў суперніку запеленгаваць і вызначыць каардынаты размяшчэння вайскоўцаў для нанясення ракетнага ўдару», — заявіў ён.

У мінабароны таксама паведамілі, што ў адказ агнём была знішчана пускавая ўстаноўка РСЗА HIMARS, з якой вёўся агонь па Макееўцы (украінскі бок гэта не пацвярджаў).

Удар па будынку прафтэхвучылішча ў Макееўцы, у якім размяшчалася база расійскіх вайскоўцаў, адбыўся адразу пасля наступлення Новага года. У будынку ПТВ у гэты момант магло знаходзіцца каля 600 чалавек.

У нядзелю Кіраванне стратэгічных камунікацый ВСУ паведаміла, што ў ходзе ўдару па Макееўцы былі забітыя 400 і 300 параненыя мабілізаваных расейцаў. У ўкраінскіх СМІ таксама паведамлялася аб 300 загінулых.

Каментары

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка19

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына рашылася на аперацыю па змене прыкусу. Вось колькі каштавала прыгожая і здаровая ўсмешка1

На іспанскім тэлешоу знаёмстваў беларуска паказала розніцу ў звычаях2

Былы вядучы Fox News узначаліў Пентагон. Сенат з цяжкасцю зацвердзіў яго кандыдатуру4

У памежных вёсках на Віленшчыне беларуская мова працягвае выцясняць літоўскую26

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы52

Віцебскі блогер праславіўся турэмнымі гісторыямі, але падобна, што яму давядзецца папаўняць іх запас

Пуцін даў званне заслужанага артыста Расіі прапагандысту, які ляжыць у коме9

БелАЗ збіраецца асвоіць выпуск тэхнікі для работ пад зямлёй2

У Славакіі праходзяць шматтысячныя пратэсты супраць прарасійскай палітыкі ўрада Фіцы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка19

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка

Галоўнае
Усе навіны →