Латушка: Ніякіх адказаў на мае пытанні з нагоды завочнага суда не было
Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады, кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка паведаміў, што не атрымаў ніякіх адказаў на пададзеныя запыты з нагоды анансаванага завочнага суду над ім.
«Я звяртаўся з просьбай праінфармаваць мяне і прадставіць копію абвінаваўчага заключэння — адказу не атрымаў. Прасіў адваката выйсці на сувязь — адказу не было», — заявіў Павел Латушка.
Паводле ягоных словаў, ён таксама зрабіў адвод адвакату, паколькі не лічыць, што ён можа абараняць ягоныя інтарэсы. Але і на гэта ніякага адказу не атрымаў. Таксама была проста праігнараваная прапанова выкарыстоўваць Zoom як сродак сувязі, каб узяць асабіста ўдзел у гэтым судовым пасяджэнні.
Каментары
то бок ён пагаджаецца, што гэта судовае паседжанне?