Затрымалі і асудзілі дачку Яўгена Лівянта, яго зяця і жонку
Сілавікі затрымалі дачку вядомага рэпетытара Яўгена Лівянта Ганну і яе мужа, калі тыя вярнуліся з Польшчы, паведамляе «Медыязона».
Адзін з праўладных тэлеграм-каналаў піша, што Ганна з мужам удзельнічалі ў масавых парушэннях парадку і перакрывалі дарогі ў 2020 годзе.
А ў відэа, апублікаваным каналам, Ганна дадае, што была падпісаная на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы і адпраўляла ім інфармацыю. Яе муж кажа, што пара вярнулася ў Беларусь і была затрыманая.
Пазней «Люстэрка» паведаміла, што затрымалі і жонку Лівянта. Яна знаходзіцца на Акрэсціна.
Пра затрыманне Яўгена Лівянта стала вядома 28 снежня. На відэа педагог казаў, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў Мінску, блакаваў рух транспарту, а таксама браў удзел у адным з пасяджэнняў Каардынацыйнай рады.
Пазней стала вядома, што Яўгену Лівянту далі 14 сутак, жонцы Юліі Лівянт — 15 сутак, Ганне Лівянт — 14 сутак.
Каментары