У Магілёве затрымалі непаўналетняга навучэнца каледжа мастацтваў
На відэа, якое з'явілася на праўладным тэлеграм-канале, хлопец кажа, што нібыта быў падпісаны на «экстрэмісцкія» каналы і прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога» (аднак такое сілавікі прымушаюць гаварыць часам нават тых, хто нікуды не ўступаў). Хлопец непаўналетні, піша «Вясна».
Паводле сілавікоў, хлопца абвінавачваюць па некалькіх артыкулах, сярод якіх «распальванне варожасці» (арт. 130 КК).
Каментары