На турэмны рэжым перавялі Уладзіміра Цыгановіча, аўтара канала MozgON
На такім рэжыме яго плануюць утрымліваць 3 гады.
Уладзіміра Цыгановіча затрымалі 9 чэрвеня 2020 года і першапачаткова прысудзілі яму адміністрацыйны арышт. Затым перавялі ў СІЗА-1 і прад'явілі абвінавачанні па «справе Ціханоўскага».
Уладзіміра прызналі вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: «Арганізацыя масавых беспарадкаў» і «Распальванне варожасці». У снежні 2021 года яму прысудзілі 15 гадоў зняволення.
Каментары