У спіс самых перспектыўных гульцоў свету ўвайшлі два беларускія футбалісты
Два беларускія футбалісты, якія выступаюць у нацыянальным чэмпіянаце, уключаныя ў рэйтынг самых перспектыўных гульцоў свету, складзены Міжнародным цэнтрам спартыўных даследаванняў (CIES). Гаворка пра брамніка барысаўскага «БАТЭ» Андрэя Кудраўца і паўабаронцу Андрэя Рылача, які перайшоў у мінскае «Дынама» з «Энергетыка-БДУ».
У рэйтынг уключаныя 200 гульцоў з усяго свету — па 10 найлепшых на кожнай з 20 гульнявых пазіцый.
Гаворка ідзе выключна пра футбалістаў, якія нарадзіліся пасля 1 студзеня 2002 года і назапасілі найбольшы вопыт у афіцыйных матчах, згуляных на дарослых спаборніцтвах. Улічваліся гульнявы час, праведзены спартсменам на поле, спаборніцкі ўзровень турніру і вынікі футбаліста.
Андрэй Кудравец заняў 5-е месца сярод самых перспектыўных брамнікаў. Найлепшым у гэтай намінацыі стаў Маартэн Вандэвоорт з бельгійскага «Генка». Андрэй Рылач — 7-мы ў спісе самых перспектыўных атакуючых паўабаронцаў свету. Лідарам тут стаў Кенет Тэйлар з амстэрдамскага «Аякса».
Каментары