Грамадства

Бабруйскага студэнта асудзілі на два гады «хіміі» за сарваны з крамы сцяг

У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска вынесены прысуд студэнту-трэцякурсніку БНТУ Мікіту Маляру, абвінавачанаму ў апаганьванні дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 Крымінальнага кодэкса), піша «Вясна».

Справу разглядаў суддзя Антон Дудаль.

Па матэрыялах абвінавачання, 20-гадовы Мікіта Маляр разам з сябрам восеньскім вечарам прагульваўся па Бабруйску і каля адной з крам наўмысна, падскочыўшы, рукой схапіўся за палотнішча сцяга Беларусі, усталяванага на дрэўку ў металічным кранштэйне, і з сілай пацягнуў яго ўніз. У выніку чаго сцяг разам з фрагментам дзяржала адламаўся ад месца мацавання і ўпаў на тратуарную плітку…

Затым, утрымліваючы сцяг у руках за дрэўка, абвінавачаны прабег не менш за 20 метраў, размахваючы ім. На другі дзень палотнішча выкінулі на вуліцу.

Дапытаны ў судовым пасяджэнні абвінавачаны сваю віну па прад'яўленым абвінавачванні прызнаў часткова, паведаміў суду, што не меў намеру апаганіць дзяржаўны сімвал.

Аднак суд, які адбыўся 25 лістапада, прызнаў Маляра вінаватым у здзеку са сцяга і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады.

Мера стрымання да ўступлення прысуду ў законную сілу была адмененая, яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Пазней стала вядома, што Мікіта Маляр накіраваны для адбыцця пакарання ў ПУАТ №6.

Адрас для лістоў: ПУАТ-6, 225886, Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Лушчыкі, вул. Лясная, д. 14.

Каментары

Лукашэнка пра пункты пропуску на мяжы з Польшчай: Ды хай хоць апошні закрыюць31

Лукашэнка пра пункты пропуску на мяжы з Польшчай: Ды хай хоць апошні закрыюць

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтобусны сэрвіс «Атлас» будзе прадаваць квіткі па прынцыпе авіякампаній5

Прапагандысты зноў пахваліліся разгромленай лаўкай Клінтана ў Курапатах8

Абяцаных Трампам хуткіх мірных перамоў па Украіне не атрымаецца15

У Аўстрыі 15-гадовага сірыйца абвінавачвалі ў згвалтаванні 12-гадовай. Прымусовы сэкс быў, але яго апраўдалі. Як так?22

Беларусы могуць застацца без шэнгена, нават калі яго атрымалі. З'явілася новая тэндэнцыя анулявання віз6

«Раней была смярдзючая, розніца каласальная». Цяпер усе мінчукі жывуць з артэзіянскай вадой — якія ўражанні?2

Польскія памежнікі затрымалі беларуса, які нелегальна знаходзіўся ў краіне 532 дні2

Туск: Расія планавала акты паветранага тэрору супраць Польшчы і авіякампаній па ўсім свеце

Новае шоу з Шрайбманам запусцілася на ютубе. У яго нечаканы партнёр25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пра пункты пропуску на мяжы з Польшчай: Ды хай хоць апошні закрыюць31

Лукашэнка пра пункты пропуску на мяжы з Польшчай: Ды хай хоць апошні закрыюць

Галоўнае
Усе навіны →