Меркаванні4545

Ці вінаватая Ціханоўская ў тым, што Лукашэнка не выпускае палітвязняў?

У фэйсбуку актывізавалася даўняя тэма — хто вінаваты ў тым, што стан з палітвязнямі ў Беларусі не толькі не паляпшаецца, але нават пагаршаецца? Можа, тут віна не толькі рэжыму, але і ягоных апанентаў, якія займаюць нягнуткую пазіцыю і не хочуць яе мяняць? І якая пазіцыя больш слушная і канструктыўная — ціск на рэжым ці згода на ягоныя ўмовы?

Спачатку дарадца Святланы Ціханоўскай Францішак Вячорка выказаўся адносна дастаткова папулярных закідаў у адрас Офіса Ціханоўскай, што ён нічога не робіць для таго, каб палітвязні апынуліся на волі. Ён з гэтым не згодны і прыводзіць некалькі канкрэтных прыкладаў, калі рэжыму спрабавалі ісці насустрач, але не атрымлівалі нічога істотнага ў адказ:

«Былі зробленыя шматлікія спробы дабіцца вызвалення, любога дыялогу ў гэтым пытанні. Мы задзейнічалі ўсе наяўныя механізмы.

Пэўныя спробы рабіў спецпасланнік Кент Харштэт, падчас шведскага старшынства ў АБСЕ. Прыязджаў у Менск, дамаўляўся, і потым нічога не адбывалася. ААНаўскія чыноўнікі (без імёнаў) перадавалі спісы на вызваленне па гуманітарных прычынах. Некалькі паслоў еўрапейскіх краін, якія працягваюць працу ў Мінску, асабіста сустракаліся з Макеем на гэтую тэму. Прадстаўнік ПАРЕ працягвае весці камунікацыю з МЗС, каб дабіцца вызвалення ці хаця б запусціць працэс. Некаторыя дзяржавы прапаноўвалі вывезці вызваленых з краіны. Швейцарскі цэнтр гуманітарнага дыялогу на працягу двух гадоў спрабуе праводзіць кансультацыі ў Менску па вызваленні палітвязняў, але гэта нікуды не прывяло».

Вячорка адзначае, што механізм абяцання саступак рэжыму ў адмен на вызваленне палітвязняў таксама прымяняўся:

«Мы чулі, што ў прыватных размовах рэжым абяцаў вызваліць ледзь не 300 палітвязняў (у розных крыніцах лічба розная) у межах анансаванай амністыі.

І гэта б магло прыпыніць увядзенне санкцыяў. Праз гэта абяцанне нават было адкладзена прымяненне санкцыяў. Але час мінуў — нікога не вызвалілі».

Агульная выснова такая:

«На працягу апошніх дзесяцігоддзяў палітвязняў вызваляў найперш ціск. Калі у Менск прыязджаў Дэйвід Крэймер і прыгразіў магутнымі санкцыямі ЗША, палітвязні былі вызваленыя цягам некалькіх месяцаў. Магчыма, пакуль у Менску не адчуваюць, што пагроза санкцыяў дастаткова моцная, каб ісці на саступкі».

Іван Краўцоў

Запярэчыў Вячорку таксама ў фэйсбуку прадстаўнік каманды палітзняволенага Віктара Бабарыкі Іван Краўцоў. Ён пагадзіўся, што

«ўлады Беларусі на сённяшні момант не гатовыя весці прадметную размову. У іх няма разумення, як выходзіць з сітуацыі, у якой яны апынуліся. І самае галоўнае — няма разумення складанасці гэтай сітуацыі».

У той жа час не з усім сказаным Вячоркам ён згодзен. Тых жа намаганняў еўрапейскіх структур па дасягненні паразумення з рэжымам, якія дарадца Ціханоўскай пералічыў, Краўцоў не адмаўляе, але сцвярджае, што гэтыя намаганні былі прыкладзеныя імі па ўласнай ініцыятыве, а Офіс Ціханоўскай быў да ўсяго гэтага ні пры чым. Паводле яго, на ўсіх сустрэчах з еўрапейскімі палітыкамі, на якіх ён прысутнічаў,

«пазіцыя Офіса Ціханоўскай заўсёды была адназначная: а) ніякіх кантактаў з рэжымам; б) усе палітвязні павінны быць вызваленыя без умоў, і толькі потым магчымыя перамовы»; в) «ніякага гандлю з рэжымам».

У выніку, як лічыць Краўцоў, «у рамках стратэгіі «дэлегітымізацыі рэжыму» рабіліся намаганні, каб гэтых механізмаў для абмеркавання тэмы палітвязняў не рабілася больш».

У выніку, канстатуе грамадскі актывіст:

«а) поспехаў на гэтым кірунку практычна няма; б) рэжым не гатовы абмяркоўваць вызваленне палітвязняў.

І нарэшце, практычная прапанова, якая мае прывесці да поспеху ў вызваленні палітвязняў:

«Офісу як лідзіруючай знешнепалітычнай камандзе варта не сабатаваць гэтыя працэсы, а прынамсі заняць нейтральную пазіцыю».

Каментары45

  • Чел
    23.12.2022
    Пока не наладят преследование по типу Моссада всех кто нарушал закон и права человека, кто виноват в массовых репрессиях, дело с места не сдвинется вообще. 
    А так можете хоть на колени упасть упрашивать, до швали не дойдёт.
  • фама
    23.12.2022
    Офіс не зацікаўлены ў вызваленні палітычных. Вось бы выпусцілі івыштурхнулі ў Вільню Сяргея Ціханоўскага, уяўляю, які перапалох усчаўся б у кукушатніку.Дрэскод не тот.
  • Вадя
    23.12.2022
    Она не может быть виновата по определению. Она фигура-символ, какие могут быть претензии к символам? Иное дело, что её используют в нечистоплотных политических играх, а она против этого не возражает.

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным27

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Прыморскім краі афіцэр расстраляў 19-гадовага салдата тэрміновай службы4

«Тры-пяць разоў перакуліліся»: Аляксандр Саладуха з сынам трапіў у жудаснае ДТЗ — ФОТЫ15

Выйшаў на свабоду доктар-неўролаг Аляксандр Цялега

«Арэшнік» для Беларусі. Куды Лукашэнка ўцягвае краіну8

Беларус-дальнабойшчык знайшоў у сваім рэфрыжаратары двух нелегальных мігрантаў1

Канапацкая падзякавала камуністам за дапамогу, але сама застаецца «нацдэмкай»7

«У нас іншыя прыярытэты цяпер». Расія можа не прыйсці на дапамогу Асаду6

Расійскі віцэ-прэм'ер расказаў, калі ўвядуць агульную валюту з Беларуссю1

Купля трактароў з Беларусі прынесла праблемы польскім фермерам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным27

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →