Грамадства66

«Вайсковыя вучэнні сталі больш маштабнымі». Лукашэнка зноў правёў нараду з сілавым блокам

Аляксандр Лукашэнка 22 снежня правёў нараду аб выніках праверкі сілавога блока краіны. Ён расказаў, што саюзныя войскі па тэрыторыі Беларусі можна перамяшчаць як заўгодна, «ніякай канспіралогіі». А вось перамяшчэнні войскаў суседзяў па сваіх краінах — выклікаюць пагрозу.

«Я хачу адказаць на рознага роду пагалоскі, якія зʼяўляюцца ў нашым грамадстве, асабліва ў інтэрнэце, наконт перамяшчэння ўзброеных сіл Беларусі і сумеснага перамяшчэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі», — патлумачыў ён сэнс нарады.

Лукашэнка нагадаў, што ў Беларусі і Расіі, паводле даўняй дамовы, створана групоўка ўзброеных сіл для сумеснага рэагавання на пагрозы Саюзнай дзяржаве.

«Мы праводзілі і праводзім трэніроўкі. Цяпер яны з прычыны сітуацыі, якая склалася, і пагроз — больш маштабныя. Таму мы на сваёй тэрыторыі праводзім вучэнні. Перамяшчаем туды, куды мы лічым патрэбным, і сумесную групоўку ўзброеных сіл, і свае ўзброеныя сілы. Кропка. Ніякай іншай задумы, ніякай канспіралогіі», — дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што на нарадзе неабходна абмеркаваць дзве важныя тэмы.

«Мы не можам выключаць, што супраць нашай краіны можа быць разгорнута агрэсія. Прынамсі, такую ​​гатоўнасць з боку нашых суседзяў мы бачым. Ведаем, хто падштурхоўвае ў спіну гэтых самых суседзяў для таго, каб яны стваралі напружанасць на нашых граніцах». У сувязі з гэтым ён прыняў рашэнне правесці праверку сіл неадкладнага рэагавання.

«У нас у арміі ёсць сілы так званага імгненнага рэагавання. Калі раптам нешта нечакана, то гэтыя сілы за пэўны прамежак часу ўзнімаюцца па трывозе і накіроўваюцца ў той пункт, дзе існуе напружанне. Гэтыя сілы неадкладнага рэагавання мною было прынята рашэнне праверыць», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Другая частка праверкі была прысвечана антытэрарыстычным дзеянням. Цяпер аперацыі поўнасцю завершаны і ўзброеныя сілы, сілы спецыяльных аперацый, спецпадраздзяленні знаходзяцца ў месцах пастаяннай дыслакацыі.

Каментары6

  • даведка
    22.12.2022
    Враг теперь знает, что нападать в случае чего следует по пятницам. Пока все силовики на совещании у Лукашенко.
  • Соктао
    22.12.2022
    SHOS , не будьте столь уверены, а то настанет потом разочарование и окажется что военные из полка не такие уже и супермены))
  • Аскми
    22.12.2022
    Опричники вполне себе воевали везде, где было надо.
    Именно на них Иван 4 и выехал в императоры.

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян2

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы стварылі тканіну, якая адаптуецца да надвор'я і тэмпературы чалавека 

На Захадзе распрацавалі дэтэктар, які выяўляе любыя ядзерныя аб'екты на адлегласці да 442 кіламетраў

Раніцай з Беларусі ва Украіну заляцеў незразумелы аб'ект

У Расіі мабілізаваны пяць разоў збягаў з вайсковай часткі — хаваўся ў дзяўчыны, у мамы і ў вёсцы ў гурках6

Затрымалі ксяндза Юрыя Бараўнёва з Крулеўшчыны5

На Камароўцы паўсюль прадаюць грыбы. Цэны на баравікі шакуюць5

Суд у ЗША разглядае справу аб бабрысе, якая не хоча жыць у дзікай прыродзе1

Абвешчаныя нобелеўскія лаўрэаты па фізіцы1

У Мінску банкрутуе фірма, якая развівала сетку бургерных ад Цімаці4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян2

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Галоўнае
Усе навіны →