Следчы камітэт ужо завяршыў «спецыяльную вытворчасць» у дачыненні да кіраўнікоў NEXTA
Следчы камітэт завяршыў «спецыяльную вытворчасць» супраць кіраўнікоў NEXTA — Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка. Крымінальную справу перадалі генеральнаму пракурору для накіравання ў суд, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Пуцілу выставілі абвінавачванні паводле 11-ці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, Рудзіку — паводле 10-ці.
Шмат часу на расследаванне ў беларускіх умовах не патрабуецца: пра адкрыццё «спецыяльнай вытворчасці» супраць кіраўнікоў NEXTA Следчы камітэт паведаміў менш за два тыдні таму.
Каментары