У мінскім ГЗЦ Palazzo адкрываецца кіназала з самым вялікім экранам у Беларусі
У Мінску ў ГЗЦ Palazzo адкрываецца новая зала mooon IMAX. На гэты момант у Беларусі фільмаў з эфектам IMAX, праўда, няма, але сама зала выглядае прывабна і нават звычайная якасць 2D парадуе гледача, сцвярджае сайт Blizko.by.
Новая зала mooon IMAX абсталяваная самым вялікім экранам у Беларусі — яго плошча 260 м кв — і магутным аб'ёмным гукам, якія ў тандэме створаць эфект максімальнай прысутнасці ў любым фільме, нават фармату 2D.
Першыя сеансы ў кіназале mooon IMAX пройдуць толькі ў фармаце 2D і не будуць валодаць эфектам IMAX, паколькі ў Беларусі пакуль няма такіх фільмаў. Аднак сама зала ўнікальная для Беларусі: яна абсталяваная галоўнымі дасягненнямі тэхналогіі IMAX, што значна адрознівае яе ад стандартных кіназалаў, — гэта вялікі экран, магутны RGB лазерны праектар з 4K матрыцай і аўдыясістэмай, распрацаванай спецыяльна для праекта кіназалы mooon.
Ужо на 25 снежня ў гэтай зале анансаваная прэм'ера — «Аватар: шлях вады».
Чытайце таксама:
У Мінску адкрываецца новы кінатэатр
У лістападзе часткова адкрыюць гандлёвы цэнтр каля вакзала ў Мінску. Што там будзе
Індыйскае кіно, расійскія агіткі, але ёсць і рэдкія залацінкі. Якая сітуацыя цяпер у кінатэатрах
Каментары
напаўляжачыя? а-то шыя баліць варочаць галав ой