Грамадства11

«Нават бомж, які сядзеў са мной, выкінуў ежу, якую выдалі ў ІЧУ». Ілья Міронаў распавёў пра 12 сутак арышту

Валанцёр Ілья Міронаў, які выйшаў на волю пасля 12 сутак, распавёў выданню «Штодзень», што сядзець стала яшчэ цяжэй, «нават у параўнанні з мінулым месяцам».

Судзілі Ілью ў судзе Савецкага раёна паводле артыкула 19.11. На пасяджэнне паспела толькі маці. Напярэдадні яго выклікалі па позве ў аддзяленне Савецкага РАУС для правядзення прафілактычнай размовы. Паглядзелі тэлефон, паводле яго слоў, хвілін 40.

«Знайшлі, што ў фэйсбуку я падпісаны на пару суполак, якія прызнаныя экстрэмісцкімі. На іх я быў падпісаны яшчэ ў 2020 годзе. Быў суд. На ім я сказаў, што падпісаны і віны не адмаўляю. Далі 12 сутак з канфіскацыяй сотавага», — кажа Ілья.

Ілья Міронаў распавёў, што сядзеў спачатку з затрыманым барменам з «Квартирника» і таксістам з Яндэкса. Іх затрымалі таксама паводле артыкула 19.11 (распаўсюд, выкарыстанне, захаванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці). Але потым у дачыненні да іх распачалі справы паводле артыкула 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Паводле Ільі, яму не перадалі рэчы, якія прынесла мама.

«Зменную бялізну і тэрма, спартовыя штаны, майку, шкарпэткі — гэта ўсё прынялі, але мне не перадалі. Мне гэтыя рэчы аддалі пасля выхаду. А расчоску нават не прынялі ўвогуле. Цягам 12 сутак упершыню не вадзілі мыцца ў лазню. Не толькі мяне не вадзілі, але іншых таксама. Я не зразумеў з якой прычыны. Харчаванне стала горшым. Баланда такая, што толькі свіней можна карміць. Нават бомж, які сядзеў са мной, выкінуў ежу, якую выдалі ў ІЧУ. Нашыя курткі знаходзіліся ў карцары, іх выдавалі толькі на ноч, а ў 6 раніцы іх зноў забіралі».

У камеры было вельмі холадна, скразнякі. У Ільі пачаўся насмарк.

«Цяпер настрой сустрэць Новы год у сям’і. Вылечыцца, бо падчас знаходжання ў ІЧУ вельмі захварэў. І буду працягваць далей займацца грамадскай дзейнасцю. Толькі больш асцярожна», — сказаў ён.

Каментары1

  • Хороший человек
    21.12.2022
    Что нас не убивает, то делает сильнее. Скорейшего восстановления и здоровья матушке. Такие люди нужны свободной, адекватной, независимой, современной Беларуси. Только осторожнее

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Зянон Пазняк расказаў, чым займаўся 10 дзён ва Украіне61

«Пратэст завадчан у 2024». Найлепшыя твіты тыдня3

Беларускі вундэркінд Аляксей Маёраў забіў чатыры галы за «Рэал» і прывёў у захапленне іспанскую прэсу4

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь170

Ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў педафіліі2

«Перавыхоўваюць і мілітарызуюць». Для суда ў Гаазе падрыхтавалі даклад пра тое, хто і як вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь4

Пісьменнік і цырульнік Сяргей Календа пастрыг Андрэя Хадановіча проста на сцэне ФОТАФАКТ2

У Жодзіне мужчына памёр у паліклініцы ў чарзе па талоны18

У Расіі жорстка затрымалі ваеннага блогера «Трынаццатага»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →