У трох памежных з Украінай раёнах Гомельскай вобласці абмежавалі ўезд у памежную паласу
Пастанова «Аб мерах па пагранічнай бяспецы» прынята ў адпаведнасці з Законам «Аб дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь».
У дакуменце, у прыватнасці, пазначана: часова абмежаваць уезд (уваход), часовае знаходжанне і перамяшчэнне ў пагранічнай паласе ў межах Лоеўскага, Брагінскага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці.
Часовыя абмежаванні не распаўсюджваюцца на фізічных асоб, якія ідуць у пагранічную паласу для выканання працоўных (службовых) абавязкаў, да месца жыхарства (месца знаходжання) і назад, да месца жыхарства (месца знаходжання) блізкіх сваякоў і назад.
У выключных выпадках такі дазвол можа даць старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта або ўпаўнаважаная ім службовая асоба.
Каментары