Сайт пад назвай «Знания» афіцыйна запусцяць у пачатку 2023 года. Цяпер у гэтым праекце, анансаваным як вэб-энцыклапедыя, ужо 100 тыс. артыкулаў. Па словах кіраўніка Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расіі Максута Шадаева, інфармацыя ў гэтым праўладным праекце будзе самая дакладная, паколькі кожны артыкул, маўляў, праходзіць шматступенную працэдуру верыфікацыі і ацэнкі незалежнымі экспертамі.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_12/photo_2022-12-20_12-44-52-n0bv7.jpg.webp)
У адрозненне ад звычайнай Вікіпедыі, каб стаць аўтарам «Знаний», трэба будзе паведаміць сэрвісу свае прозвішча, імя і імя па бацьку, званне, пасаду, сферу навуковых інтарэсаў г. д. І менавіта гэты сайт расійскія ўлады рэкамендуюць выкарыстоўваць для далейшага пошуку інфармацыі.
Вікіпедыя ў Расіі не заблакаваная, але Міністэрства лічбавага развіцця мае намер зрабіць так, каб у пошукавай выдачы ў сайта «Знания» быў прыярытэт. У тэставай версіі іх запусцілі ў чэрвені 2022 года.
Каментары