У падмаскоўным Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў пачаўся адбор кандыдатаў з Беларусі для палёту на расійскім караблі «Саюз МС», паведаміла расійская дзяржкарпарацыя «Раскосмас».
У Расію прыбылі шэсць кандыдатаў, каб стаць касманаўтамі. Прэтэндэнтаў найбліжэйшым часам дашлюць праходзіць «медыцынскія абследаванні ў ЦПК». Паводле яго вынікаў расійская галоўная медыцынская камісія вызначыць прыдатнасць кандыдатаў да касмічнага палёту.
Імёны беларускіх кандыдатаў у касманаўты пакуль не раскрываюцца.
Каментары