Беларускія каталіцкія скаўты даставілі ў Мінск Віфлеемскі агонь. Яго сустрэлі ў Архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі, паведамляе БелТА.
Віфлеемскі агонь прыбывае спецыяльным рэйсам у Вену, адкуль перадаецца з рук у рукі па краінах Еўропы і Паўднёвай Амерыкі.
Першая акцыя Віфлеемскага святла міру праводзілася ў 1986 годзе. Тады прадстаўнікі аўстрыйскай тэлерадыёкампаніі ўпершыню даставілі запаленую на месцы нараджэння Хрыста лампаду, каб падтрымаць хворых і самотных людзей напярэданні свята Божага Нараджэння. Гэтую ініцыятыву падхапілі аўстрыйскія скаўты.
Упершыню ў Мінск Віфлеемскі агонь быў дастаўлены на Каляды 1994 года. У 1998 годзе ён быў перадзены ў 22 краіны Еўропы, сярод якіх была і Беларусь. Гэта падзея адбылася дзякуючы сябрам польскага згуртавання скаўтаў ZHP. У 2008 годзе да акцыі ўпершыню далучыліся скаўты з каталіцкіх парафіяльных супольнасцяў Беларусі.
-
У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка
-
«Я тупіў. І сумняваўся. І рваўся паміж некалькімі пачуццямі. І цяпер мне сорамна». Кранальнай гісторыяй падзяліўся беларускі святар
-
Праўладны блогер пахваліўся, што атрымаў смешны маёмасны падатак. Але ў каментарыях яго прымусілі раскрыць праўду
Каментары