У матчы за 3-е месца яны выйгралі ў Марока 2:1.
Першы тайм быў досыць вясёлы. Ужо на 7-й хвіліне быў забіты мяч. Вызначыўся харват Ёшка Гвардыёл. Праз дзве хвіліны мараканцы забілі ў адказ: Ашраф Дары. А на 42-й хвіліне гол забіў Міслаў Оршыч.
А вось у другім тайме галоў не было. Матч так і скончыўся — 2:1.
Такім чынам, харваты — бронзавыя прызёры чэмпіянату свету.
Такі ж вынік у іх быў у 1998 годзе. А ў 2018 годзе яны заваявалі срэбра.
У нядзелю пройдзе фінал. Аргенціна супраць Францыі. Пачатак а 18-й па Мінску.
Французы і аргенцінцы па два разы станавіліся чэмпіёнамі свету: у 1998 і 2018 — 1978 і 1986-м адпаведна.
Каментары