Аб прыбыцці двух новых эшалонаў з расійскай вайсковай тэхнікай паведамляе маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн».
Адзін эшалон 12 снежня прыбыў на станцыю Палонка ў Баранавіцкім раёне з Чабаркуля Чалябінскай вобласці. Ён даставіў 30-40 грузавікоў «Урал». «Беларускі Гаюн» мяркуе, што іх атрымаюць расійскія вайскоўцы, якія праходзяць навучанне на Абуз-Лясноўскім палігоне.
Другі эшалон прыбыў на тую ж станцыю 14 снежня з Варонежскай вобласці. Ім прывезлі каля 20 грузавікоў «Урал», бензавозы, а таксама не менш за чатыры БМП-2.
Агульная колькасць тэхнікі, якая прыбыла гэтымі двума эшалонамі, ацэньваецца ў каля 60 адзінак.
Раней паведамлялася, што 8 снежня эшалон з расійскай тэхнікай прыбыў у Палонку з падмаскоўнай станцыі Сяляціна.
Каментары